За опытом приехали в Жабинку

За опытом приехали в Жабинку

За вопытам у Жабінку
29 кастрычніка у Жабінцы адбыўся абласны семінар для начальнікаў упраўленняў і аддзелаў адукацыі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў на тэму “Раён як адзіная сацыяльна-педагагічная прастора: кіраванне сістэмай узаемадзеяння адукацыйных устаноў”.
Начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Андрэевіч Тіханчук пазнаёміў  прысутных  з праграмай.
Старшыня жабінкаўскага райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар расказаў пра Жабінкоўшчыну, яе сацыяльна-эканамічнае становішча і перспектывы. Па яго словах,  зараз каля 48% бюджэту траціцца на адукацыю. У раёне працуе 32 установы адукацыі, 10 з іх — сярэднія школы. Для падвоза вучняў  былі закуплены 7 аўтобусаў.  На жаль, згодна статыстыцы, колькасць школьнікаў за мінулыя гады скарачалася. Але ёсць надзеі, што сітуацыя ўсё ж выправіцца: у горадзе і ў вёсках будуецца жыллё для маладых сем’яў. М.В.Токар падкрэсліў, што ў раёне робіцца ўсё для камфортнага жыцця людзей.
Загадчык аддзела адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама Святлана Мікалаеўна Янусік паведаміла: у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння сяла праведзены капітальны ці бягучы рамонты ў 16 сельскіх школах з 18, у дзіцячых садках. На абсталяванне ўстаноў адукацыі з 2007 года выдаткавана каля 2 млрд. руб. з мясцовага бюджэту і пазабюджэтных сродкаў.  У раёне выконваюцца ўсе сацыяльныя стандарты, захавана сетка адукацыйных ўстаноў. Раён заняў 4-ае месца ў абласным конкурсе па выніках работы ў 2009 годзе ў рашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця адукацыі.
Вядзецца пастаянная работа над павелічэннем колькасці дзяцей, якія наведваюць дашкольныя ўстановы. Паспяхова рыхтуюцца пяцігодкі да школы — нарматыў выконваецца на 100%. У дзіцячых садах пашыраецца сістэма дадатковых адукацыйных паслуг, ахоп гуртковай дзейнасцю складае 63,9%. Як вынік, раён займае 1 месца ў вобласці ў развіцці дашкольнай адукацыі.
Прадмет асобай зацікаўленасці аддзела адукацыі і сацыяльных партнёраў — выяўленне, развіццё і падтрымка адораных дзяцей. Кожны другі школьнік раёна бярэ ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных прадметных конкурсах.
Далей па праграме семінара госці наведалі ГУА “Раённы цэнтр пазашкольный работы”, дзе выхаванцы сустрэлі іх прывітальнымі вершамі на роднай мове, песняй “Дзеці сонца” і традыцыйным каравем. Дырэктар Алена Канстантынаўна Скрыпка паведаміла аб супрацоўніцтве пазашкольнай установы, школы і сям’і як фактару развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і падлеткаў.  Па яе словах, Цэнтры пазашкольнай працы даўно зацвердзілі сябе як паўнавартаснае звяно ў ланцугу бесперапыннага выхаваўчага працэсу.
Выхаванцы Цэнтра ўручылі ўсім гасцям падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі.
Затым удзельнікі семінара наведалі ГУА “Яслі-сад №1”, што ў мікрараёне цукровага завода, агледзелі памяшканні садка, асаблівую ўвагу надаўшы дзіцячаму басейну. Пазнаёміліся яны таксама з работай педагагічных калектываў Ленінскай, Крыўлянскай і першай гарадской школ.
Вера ДОРОЖЕНКОВА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top