“Прафсаюзы – дзецям”

“Прафсаюзы – дзецям”

Копия IMG_8286

Паводле слоў старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны Калыбскай, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўжо не першы год праводзіць дабрачынную акцыю “Прафсаюзы – дзецям”. Сёлета 13 дзяцей з нашага раёна напярэдадні Новага года і Раства наведалі абласны Палац культуры прафсаюзаў. На святочным мерапрыемстве кіраўніцтва Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў сумесна з сябрами ГА “БРСМ” павіншавала гасцей з надыходзячымі святамі. Увазе маленькіх гледачоў быў прапанаваны захапляльны спектакль “Навагоднія штукарствы Бастынды” і танцавальна-забаўляльная праграма “Сустрэча ля навагодняй ялінкі” з удзелам Дзядулі Мароза, Снягуркі і казачных герояў, танцавальны “Флэш-моб“. Дадому дзеці павезлі салодкія падарункі і многа пазітыву. У рамках акцыі прадстаўнікі Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў наведалі дзяцей-інвалідаў, што выхоўваюцца ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Дзецям былі ўручаны цацкі і дыдактычныя матэрыялы, сродкі для набыцця якіх выдаткавала ФПБ. Грашовую дапамогу Цэнтру на набыццё саладосцяў аказаў райкам прафсаюза работнікаў АПК.
Анатоль РОСТАЎ.

Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top