Прыватны дзіцячы сад. Гэта рэальнасць?

Прыватны дзіцячы сад. Гэта рэальнасць?

5

Сёння нямногія мамы могуць выхоўваць дзяцей дома. На думку спецыялістаў, дзіцячы сад прыносіць больш карысці, чым гувернантка ці няня. Так што гэта паслуга першай неабходнасці. Аднак устаноў дашкольнай адукацыі не хапае.
Цяпер на ўліку ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама каля 700 дзяцей ва ўзросце ад нараджэння да трох гадоў, якія жывуць у Жабінцы. Дашкольныя ўстановы нашага горада загружаны ў сярэднім на 130 працэнтаў.
Дэфіцыт месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі – спрыяльная глеба для арганізацыі бізнесу ў гэтай сферы. Акрамя дзяржаўных дашкольных устаноў усё большае распаўсюджванне ў краіне маюць прыватныя дзіцячыя сады, якія падтрымліваюцца дзяржаўнай палітыкай.
Варыянтаў адкрыцця паслуг у галіне дашкольнай адукацыі некалькі: гэта і сямейны дзіцячы сад, і групы кароткачасовага знахо-
джання да трох з паловай гадзін без арганізацыі харчавання, і гульнёвыя пляцоўкі. Галоўнае – гэта жаданне дарослых прысвяціць сябе дзецям.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Жабінкаўскага райвыканкама прапануе садзейнічанне, дапамогу бацькам, інвестарам, якія рашылі адчыніць прыватную дашкольную ўстанову. Гарантуецца інфармацыйная падтрымка ў веданні заканадаўства. Зацікаўленым у гэтай справе просьба звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (г.Жабінка, вул.Чырвонаармейская, д.3, каб.4, тэл. 2-16-09).
Запрашаем да супра-цоўніцтва.
Алена ВЕРАМЕЙ,
загадчык сектара дашкольнай адукацыі, спорту і турызму
аддзела адукацыі, спорту і турызму
райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top