Выратавальнік па закліку сэрца

Выратавальнік па закліку сэрца

IMG_8319Начальнік каравула Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый Віталь Раманоўскі лічыць выратаванне людзей прызваннем і да сваіх службовых абавязкаў адносіцца вельмі адказна. Выпускнік брэсцкай гімназіі №2 у 2007 годзе паступіў у Мінскі камандна-інжынерны інстытут. “Па закліку сэрца”, як кажа Віталь Мікалаевіч. Першыя крокі ў прафесіі рабіў у інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Брэсцкага раёна, аднак з цягам часу зразумеў, што хоча не “наглядаць”, а ратаваць. Уладкаваўся на працу ў Жабінкаўскі РАНС. Даводзіцца раным-рана ўставаць, штодзённа дабірацца з абласнога цэнтра ў раённы, аднак цяжкасці не палохаюць выратавальніка. З дзяцінства Віталь Мікалаевіч загартаваны спортам: займаецца тайландскім боксам, прымае ўдзел у спаборніцтвах па гэтым відзе.

На пасадзе начальніка каравула Віталь Раманоўскі ўжо амаль пяць гадоў. Лічыць, найбольшае дасягненне за апошні час – выратаванне летась ягонай зменай мужчыны пад час пажару ў вёсцы Малыя Сяхновічы. Таксама згадвае, як дэблакіравалі двух пацярпелых у ДТЗ і захавалі ім жыццё.
Нягледзячы на малады ўзрост, Віталь Раманоўскі карыстаецца аўтарытэтам калег, яго паважаюць і давяраюць адказныя заданні. Выдатна праводзіць выратавальнік і майстар-класы для школьнікаў.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымку: начальнік каравула Жабінкаўскага РАНС Віталь Раманоўскі.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top