Ко Дню автомобилиста

Ко Дню автомобилиста

З 1989 года Аляксандр Аляксандравіч Мельнічэнка працуе ў дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні №103. Ён высокакваліфікаваны трактарыст. Асвоіў усе маркі трактароў. Займаецца ўкаткай асфальтабетоннай сумесі, працуе на пагрузачных работах. Шмат абавязкаў у яго зімой, асабліва калі непагадзь і галалёд: пасыпае аўтадарогі, чысціць іх ад снегу.
Не абыходзілася без удзелу Аляксандра Аляксандравіча на добраўпарадкаванні аграгарадкоў. Яго добрасумленная работа неаднаразова адзначалася падзякамі і Ганаровымі граматамі КУП “Брэстаблдарбуд”. Яму прысуджана ганаровае званне “Лепшы ў прафесіі”. Вось і цяпер да прафесійнага свята за шматгадовую і добрасумленную працу А.А.Мельнічэнку ўзнагародзілі Ганаровай граматай ДРБУ №103. А яшчэ, як нам паведамілі ў калектыве, Аляксандр Аляксандравіч выдатны сем’янін, у вольны час любіць рыбаліць.
Тэкст і фота і Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top