Пяць правілаў бадзёрасці і прыгажосці

Пяць правілаў бадзёрасці і прыгажосці

IMG_7493

Усе мы хочам быць здаровымі, энергічнымі, добра выглядаць, не хварэць. А што для гэтага трэба? Рэкамендацыі чытачам дае ўрач-валеолаг Жабінкаўскай ЦРБ Ірына Аляксандраўна Астроўская:

Жывіце паводле рэжыму дня

Усе справы, якія вы запланавалі на дзень, патрэбна ажыццяўляць, у адпаведнасці з законам своечасовасці – «На ўсё свой час». Так, ёсць час для максімальных нагрузак і мінімальных, час для працы, для прыёму ежы, адпачынку, сустрэч з сябрамі і г.д.

Класціся спаць патрэбна да апоўначы і зноў жа: у адзін і той жа час. У сне арганізм адпачывае і аднаўляецца. Урачы рэкамендуюць спаць не менш за 7,5-8 гадзін. Выяўлена, што недасып можа прывесці да атлусцення. Недахоп сну прыводзіць да памяншэння выпрацоўкі лептыну – гармону, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі энергетычнага абмену арганізма і падаўляе апетыт. У той жа час стымулюецца выпрацоўка другога гармону – грэліну, які яго ўзбуджае.

Рухайцеся

Зарадка не выпадкова атрымала менавіта такую назву. Яна сапраўды зараджае нас бадзёрасцю і аптымізмам на цэлы дзень. Пачынайце рабіць яе лежачы ў пасцелі, гэта дапаможа прачнуцца, затым ужо можна перайсці да паўнавартаснай гімнастыкі, лепш на свежым паветры. Пасля практыкаванняў пажадана прыняць кантрасны душ, прызнана, што ён дапамагае падтрымліваць маладосць, эластычнасць і пругкасць скуры.

Заўсёды снедайце

Як бы вы ні спяшаліся раніцай, ніколі не прапускайце сняданак. Ён не толькі дае нам сілу і энергію на цэлы дзень. Людзі, якія сытна снедаюць, радзей набіраюць вагу. Вучонымі даказана, што жанчыны, якія сядзяць на нізкакаларыйнай дыеце і за сняданкам спажываюць палову сутачнай нормы калорый, значна лепш губляюць кілаграмы, чым тыя, хто есць з раніцы вельмі мала ці зусім не снедае. Устаноўлена, што добрая порцыя вугляводаў на сняданак дазваляе ўстрымацца ад каларыйных перакусаў і паляпшае абмен рэчываў.

Захоўвайце
чысціню скуры

Яна дапамагае рабоце ўсіх органаў: удзельнічае ў дыханні і абмене рэчываў, рэгулюе тэмпературу цела, з’яўляецца сакраторным органам. Да таго ж скура і падскурная клятчатка – “каналізацыя”, ад працы якой залежыць эфектыўнасць імуннай сістэмы. Праз яе поры вылучаецца вялікая колькасць шлакаў і таксінаў, на ёй назапашваецца бруд, сакрэты вы-дзялення потавых і сальных залоз, таму самай важнай умовай догляду за скурай з’яўляецца захаванне яе чысціні.

Піце ваду

Яна ўдзельнічае ва ўсіх абменных працэсах, якія працякаюць у арганізме. Пры яе недахопе адбываецца затрымка таксінаў і прадуктаў метабалізму, што адразу ж адбіваецца на скуры. Багаты пітны рэжым з’яўляецца таксама добрай прафілактыкай запораў. Добрае ачышчэнне арганізма абавязкова адаб’ецца на колеры твару і стане скуры. Акрамя таго, добрая ўвільготненасць скуры будзе спрыяць клеткаваму абнаўленню.
Каб выпрацаваць звычку піць, заўсёды пры сабе трэба мець ваду. Вельмі часта смага маскіруецца пад пачуццё голаду, і тады мы пачынаем есці, хоць дастаткова толькі папіць.
Калі вы пачняце пры-трымлівацца гэтых правілаў, то будзеце здаровымі, энергічнымі і маладымі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top