“Пра рух у Жабінцы”

“Пра рух у Жабінцы”

zQPNnr3uf9IПад такой назвай 2 снежня ў “Сельскай праўдзе” быў надрукаваны ліст жабінкаўца Міхаіла Кузіча, у якім наш пастаянны чытач узнімаў пытанні, звязаныя з рухам аўтатранспарту ў райцэнтры. Днямі рэдакцыя атрымала пісьмовыя тлумачэнні на газетную публікацыю з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

На сённяшні дзень ў Жабінкаўскім раёне зарэгістравана 13545 транспартных сродкаў, 11529 з якіх выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі. Калі наш горад толькі пачынаў будавацца, ніхто і ўявіць не мог, што калі-небудзь узнікне такая колькасць аўтамабіляў. З гэтай прычыны ва ўмовах ужо сфарміраванага сучаснага горада ўзнікаюць некаторыя праблемныя пытанні.
Адно з іх – у адсутнасці магчымасцей для пабудовы дадатковай аўтамабільнай стаянкі каля СШ №3
г. Жабінка. Тым больш, што праз 100 метраў ад школы (на вуліцы Леніна) існуе вялікая аўтастаянка, дзе бацькі могуць высаджваць сваіх дзяцей, каб тыя, у сваю чаргу, маглі бяспечна пераходзіць вуліцу Леніна па рэгулюемым пешаходным пераходзе.
Апошнім часам узнікае шмат пытанняў і з веласіпедыстамі. Варта адзначыць: у 2015 годзе ў Жабінцы пабудавана веладарожка, што цягнецца ад вуліцы Міру да выезду з горада (на аўтадарозе Р104 Жабінка – Кобрын). Па вуліцы Кірава, у месцах, дзе ўстаноўлены надта высокія бардзюры, пакладзены пандусы. У наступным годзе плануецца ўладкаванне веласіпеднай дарожкі па ўсёй працягласці вуліцы Кірава.
Дарэчы, хацелася б нагадаць веласіпедыстам асноўныя Правілы дарожнага руху, якімі яны павінны карыстацца:
п. 148 – рух на веласіпедзе павінен здзяйсняцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па ўскрайку дарогі, тратуары ці пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі або немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезджай частцы дарогі ў адзін рад не далей за 1 метр ад яе правага боку;
п. 149 – у час руху па дарозе ў цёмны час сутак і (альбо) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе ці мапедзе павінны быць уключаны: спераду – фара або ліхтар, якія выпраменьваюць белае святло, ззаду – ліхтар, што выпраменьвае чырвонае святло;
п.151 – пры перасячэнні праезджай часткі дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі для руху пешаходаў;
п.153.4 – веласіпедысту і вадзіцелю мапеда забараняецца здзяйсняць рух па дарозе ва ўмовах снегападу і (альбо) галаледзіцы.
За парушэнне Правілаў дарожнага руху веласіпедысты будуць несці адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 18.23 ч.І КоАП Рэспублікі Беларусь (папярэджанне ці штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў), а калі веласіпедыст знаходзіцца ў нецвярозым стане – паводле артыкула 18.23 ч.2 КоАП Рэспублікі Беларусь (штраф ад 3 да 5 базавых велічыняў).
Як і раней, асноўнай прычынай смерці людзей на дарозе застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку і на тых, хто не абазначаны ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі. Гэта абумоўлена сезоннымі праблемамі (скарачэнне светлавога дня, пагаршэнне надвор’я і інш.). Пакаранне пешаходаў і веласіпедыстаў – парушальнікаў Правілаў дарожнага руху, – будзе працягвацца і далей.
Што наконт так званых “ляжачых паліцэйскіх”, то патрэбна адзначыць, што сёння менавіта пры дапамозе іх можна знізіць хуткасць руху “чэргаў” транспартных сродкаў.
Як правіла, штучныя няроўнасці выкарыстоўваюцца ў месцах павышанай небяспекі: там, дзе ёсць выхады на праезджую частку з вучэбна-выхаваўчых і дзіцячых пляцовак, гандлёвых месцаў і г.д. Акрамя таго, “ляжачыя паліцэйскія” могуць размяшчацца і перад іншымі небяспечнымі месцамі на дарозе, калі гэта абумоўлена неабходнасцю падтрымання бяспекі дарожнага руху.
Андрэй ЛАГОТА,
начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top