Любімы школьны прадмет Ганны Капусцінай

Любімы школьны прадмет Ганны Капусцінай

АняБіялогія — любімы школьны прадмет у дзесяцікласніцы Ганны Капусцінай. Настаўніца Наталля Мікалаеўна Пратаковіч умее “ўлюбіць” у свой прадмет ліцэістаў, таму яны з цікавасцю вывучаюць біялогію не толькі на ўроках, але і дадаткова, не абмяжоўваюцца школьнымі падручнікамі.
На раённай алімпіядзе па біялогіі Ганна заняла ганаровае першае месца і атрымала дыплом трэцяй ступені.
— Сваё жыццё мару звязаць з медыцынай, таму дасканала вывучаю гэты прадмет, — гаворыць Ганна. — Пастараюся прадоўжыць сямейную дынастыю. Мама працуе медсястрой у райбальніцы, старэйшая сястра — студэнтка Гродзенскага медуніверсітэта. Хочацца стаць добрым спецыялістам. Пакуль у кагорце такіх жа мэтанакіраваных аднакласнікаў стараюся выдатна вучыцца. У вольны час многа чытаю духоўнай літаратуры, спяваю ў царкоўным хоры.
На здымку: Ганна КАПУСЦІНА.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top