На сядзібе беларускага Дзеда Мароза

На сядзібе беларускага Дзеда Мароза

беловежская 026

Адно са знакамітых турыстычных месцаў Беларусі — сядзіба беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, якая займае плошчу 15 гектараў. Штогод сюды прыязджае шмат гасцей з розных гарадоў Беларусі, а таксама з далёкага і блізкага замежжа. Асабліва любіць казачнае памесце дзетвара. Сёлета на зімовых канікулах настаўнікі пачатковых класаў першай гарадской школы арганізавалі паездку для вучняў у рэзідэнцыю Дзеда Мароза і Снягуркі. Мне пашчасціла паехаць з першакласнікамі, якіх суправаджалі настаўніцы Людміла Барысаўна DSCN0713Александровіч і Ірына Анатольеўна Панфіла. На ўваходзе ў казачнае царства маленькіх гасцей сустракаюць два драўляныя рыцары Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязовіч, непадалёку ўстаноўлены скульптурныя групы і кампазіцыі з дрэва па матывах казак “Беласнежка і сем гномаў” і “Дванаццаць месяцаў”. Кожны месяц мае выяву, якая адпавядае знаку гараскопа. Калі дакрануцца да яго і загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца. Пад час экскурсіі дзяцей сустракалі казачныя героі, апранутыя ў адпаведныя касцюмы, і расказвалі ім цікавыя гісторыі пра памесце і яго збудаванні. Калі дзеці падышлі да ўладанняў Дзеда Мароза і хорам DSCN0638паклікалі яго на сустрэчу, адчыніліся дзверы і Дзед Мароз разам са Снягуркай выйшаў да іх. Павітаў хлопчыкаў і дзяўчынак, даведаўся, адкуль яны, жартаваў, а затым сфатаграфаваўся разам з гасцямі.
Далей пра-доўжылася экскурсія па казачнай алеі. Дзеці вадзілі карагод вакол жывой
упрыгожанай ёлкі, наведалі церам Снягуркі, чароўны млын і калодзеж, скарбніцу і г. д.
Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі са сваімі настаўнікамі завіталі ў лаўку, дзе купілі сувеніры і атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Паездка ў Белавежскую пушчу надоўга запомніцца дзетвары.
На здымках: у дзень экскурсіі ў рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза і Снягуркі
ў Белавежскай пушчы.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top