Служба судовых выканаўцаў

Служба судовых выканаўцаў

IMG_8070

2 студзеня споўнілася два гады, як пачаў дзейнічаць аддзел прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна, створаны паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі №530 ад 29 лістапада 2013 года. Райаддзел уваходзіць у склад упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Найперш у штат раённага аддзела ўваходзяць судовыя выканаўцы Аляксандр Крук і Настасся Лукашэвіч, паміж якімі горад і ўвесь раён падзелены на ўчасткі. У вытворчасці судовых выканаўцаў як агульнаіскавыя, так і аліментныя выканаўчыя вытворчасці. Яны забяспечваюць выкананне судовых пастаноў ды іншых актаў дзяржорганаў і арганізацый, кантралююць у інтарэсах грамадзян, юрыдычных асобаў і дзяржавы добраахвотнае, а ў неабходных выпадках і прымусовае выкананне.
Адказныя абавязкі ўскладзены і на справаводаў Марыну Сысоеву i Святлану Худзiк, якія займаюцца не толькі канцылярскімі справамі, але й шматлікай карэспандэнцыяй, ства-рэннем справаздачнасці.
Асобыя функцыі ў аддзеле прымусовага выканання ў вядучага інжынера-праграміста Iллі Леўчука. Ён сочыць за забеспячэннем працы камп’ютараў, адказны за вядзенне спецыяльнай электроннай базы, што ўлічвае ўсе этапы выканаўчай вытворчасці.
У 2015 годзе да супрацоўнікаў аддзела паступіла на выкананне амаль 8000 выканаўчых дакументаў. Яны размяркоўваюцца наступным чынам: спагнанне аліментаў, расходаў на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні паводле Дэкрэта №18, шкоды, нанесенай злачынствамі, канфіскацыя маёмасці асуджаных, высяленне, засяленне, выкананне рашэнняў па працоўных спрэчках і г.д. Пастаянна на кантролі знаходзіцца да тысячы выканаўчых вытво-рчасцяў.
У аддзеле працуюць высокапрафесійныя маладыя спецыялісты. У нашай рабоце важныя такія якасці, як настойлівасць, арганізаванасць і патрабавальнасць (і ў першую чаргу да сябе самога). Бо адна справа вынесці рашэнне — і зусім іншая яго выканаць. Для гэтага неабходна выдатна ведаць дзеючае заканадаўства, мець адпаведныя псіхалагічныя якасці для зносін з людзьмі, быць стрыманым і неканфліктным чалавекам. Законапаслухмяныя грамадзяне і самі добраахвотна стараюцца выканаць патрабаванні, паказаныя ў выканаўчым дакуменце, але ёсць і такія, хто бурна выказвае сваю незадаволенасць, абвінавачваючы ва ўсіх сваіх бедах, праблемах судовых выканаўцаў. У такіх выпадках існуюць эфектыўныя меры ўздзеяння на даўжнікоў. Гэта арышт іх маёмасці, спыненне аперацый па рахунках, прыняцце абмежаваных мераў, у тым ліку ў правах кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, маламернымі суднамі, у правах на паляванне альбо на выезд за мяжу.
Перыяд, што прайшоў з часу заснавання, засведчыў: раённы аддзел прымусовага выканання робіць значную справу, неабходную для захавання законнасці.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, галоўны судовы выканаўца — начальнік аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна.
На здымку: справавод Святлана Худзік, вядучы інжынер-праграміст Ілля Ляўчук, начальнік аддзела Ірына Тэадаровіч, судовы выканаўца Аляксандр Крук, справавод Марына Сысоева і судовы выканаўца Настасся Лукашэвіч.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top