Untitled-13З дапамогай спонсараў

Паўтара дзясятка гадоў напярэдадні навагодніх святаў для беларускіх дзетак праводзіцца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Прыжылася яна і на Жабінкаўшчыне. Пад асаблівую ўвагу і клопат старэйшых сяброў у гэты час падпадаюць выдатнікі вучобы, дзеці-сіроты, тыя, хто застаўся без апекі бацькоў, шматдзетныя, няпоўныя і малазабяспечаныя сем’і.
На дабрачынны ранішнік, які праводзіўся ў гарадскім Доме культуры 28 снежня, сабралася каля ста хлопчыкаў і дзяўчынак. Цёпла павіншавала іх з надыходзячымі святамі і пажадала здароўя, радасці, весялосці начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко. Разам з дзецьмі карагоды ля ёлкі вадзілі Дзед Мароз і Снягурка, іншыя казачныя героі. Дзетвара ахвотна ўдзельнічала ў розных конкурсах: на лепшы навагодні касцюм, выкананне песень… Удзел у іх заахвочваўся падарункамі. Наогул, усе, хто прыняў удзел у дабрачыннай ёлцы, атрымалі саладосці. Зрабіць свята прыемным, вясёлым дапамаглі спонсары: раённае аддзяленне Беларускага фонду міру, абласная і раённая ўладаы.
Так, з фонду міру было выдаткавана 2,5 мільёна рублёў. Падарункі ад яго атрымалі як удзельнікі дабрачыннага ранішніка, так і маладыя інваліды аддзялення дзённага знаходжання, якое працуе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сербія праваслаўная
вачамі манаха

сербАпошняя ў адыходзячым годзе сустрэча сяброў клуба праваслаўных зносін “Вера і жыццё” ў цукразаводскай бібліятэцы сабрала амаль 50 чалавек. На гэты раз клірык Андрэй Петрусевіч запрасіў на сустрэчу госця — аспіранта Мінскай Духоўнай Акадэміі, паслушніка Аляксандра Будзішына з Сербіі. Тэма сустрэчы — “Сербія праваслаўная”.
Госць выдатна размаўляе па-руску. З яго аповеду слухачы даведаліся аб развіцці праваслаўнай веры ў Сербіі, нацыянальных традыцыях, аб асабістых сустрэчах манаха са спачылым сербскім Патрыярхам Паўлам і старцам Фадзеем (Вітаўніцкім), аб знаёмстве з Беларуссю і ягоным уражанні ад нашай краіны, аб вывучэнні тут рускай і беларускай моў ды падарожжах па нашай зямлі.
Затым Аляксандр адказаў на шматлікія пытанні слу-хачоў, што з асаблівай увагай у гэты вечар слухалі сербскага манаха.
На здымку: манах Аляксандр БУДЗІШЫН (справа).
Фота Святланы БЯЛЯК.

Аварый і трагедый
летась было менш

Аналіз колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся ў 2015-м годзе, паказаў, што аварый і трагедый на дарогах Берасцейшчыны зменшылася ў параўнанні з 2014-м.
У нашым раёне, напрыклад, адбылося 10 ДТЗ (на пяць менш, чым у папярэднім годзе). Адзін чалавек загінуў, 11 атрымалі розныя цялесныя траўмы.
Як сказаў Раман Крупко, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС, дарожна-транспартныя здарэнні адбыліся праз незахаванне вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, парушэнне правілаў манеўравання, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.
Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС выявілі таксама 11080 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, затрымалі 76 вадзіцеляў, якія былі нападпітку, выявілі 4106 парушэнняў кіроўцамі хуткасных рэжымаў, 1143 выпадкі, калі правілы ігнаравалі пешаходы і веласіпедысты.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top