«Почемучки» в библиотеке

«Почемучки» в библиотеке

У цукразаводскай гарадской бібліятэцы шмат гадоў працуе дзіцячы клуб “Чамучка”. Наведваюць яго дзеці 4 — 5-ых класаў. Тут яны пазнаюць шмат цікавага, новага праз кнігі, тэматычныя ўрокі, у прыватнасці, экалагічныя, краязнаўчыя, гістарычныя, удзельнічаюць у гульнёвых мерапрыемствах па казках.
Днямі адбылося чарговае пасяджэнне клуба, прычым не проста так, а за салодкім сталом. Кіруе клубам Аксана Аляксандраўна Капчук, малады супрацоўнік бібліятэкі. Яна захапіла дзяцей новымі формамі работы, таму шырыцца колькасць удзельнікаў клуба. Сярод навічкоў Руслан Парукоў і Ліза Кузьміцкая.
У гэты раз А.Капчук падрыхтавала вельмі насычаную і цікавую праграму з элементамі гульні. Так, трэба было на хуткасць намаляваць бібліятэку, падумаць і адказаць, якую кветку нагадвае той ці іншы ўдзельнік клуба (прапановы паступілі самыя розныя: незабудка, цюльпан, рамонак, анюціны вочкі). Дзецям так спадабалася ва ўтульнай атмасферы, што яны нават не хацелі разыходзіцца. А на развітанне выказалі свае пажаданні: каб не хварэлі бібліятэкары, каб было больш цікавых кніг, што іх трэба берагчы… Адна юная чытачка нават прапанавала: было б вельмі добра, калі б бібліятэка працавала круглыя суткі.
А.ЧЫРКУН, загадчыца цукразаводскай бібліятэкі.
На здымку: юныя “чамучкі” малююць бібліятэку.
Фота Д.Капчука.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top