Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі!

Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі!

_DSC5557У гэтыя дні мы ўспамінаем яркія падзеі года адыходзячага і распрацоўваем планы на будучыню. Яго мы пражылі пад знакам 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Года моладзі. Завяршаем яго з добрымі набыткамі, якіх дамагаліся ўсе разам. Сёння гаворым вялікі дзякуй усім, хто сваёй працай уносіў уклад у поспех агульнай справы. За працу, за ўдзел у жыццядзейнасці горада і раёна, за падтрымку, давер і імкненне працаваць дзеля дабрабыту шчырае вам шанаванне. У надыходзячым годзе нас чакаюць новыя сур’ёзныя планы. Будзе працягнута праца па нарошчванні эканамічнага патэнцыялу, развіцці сельскагаспадарчай галіны, сацыяльнай і культурнай сфераў, добраўпарадкаванні і навядзенні парадка на зямлі. Жыхары раёна атрымаюць яшчэ больш магчымасцяў для аздараўлення, актыўнага адпачынку і камфортнага быту. Разам з вялікай удзячнасцю за ваш асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна жадаем кожнаму з вас у новым годзе толькі прыемных і радасных падзей! Няхай у кожны дом, у кожную сям’ю бой курантаў прынясе любоў і шчасце, поспех і стабільнасць.
Дарагія сябры! Няхай надыходзячы 2016-ы стане для ўсіх нас годам далейшага развіцця, новых ідэй і ініцыятыў! Шчасця вам у новым годзе! Моцнага здароўя, стваральнай працы і ажыццяўлення самых запаветных жаданняў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top