Узнагароды вучнёўскай эліце

Узнагароды вучнёўскай эліце

IMG_7542
Адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах. У ім прынялі ўдзел 341 вучань з 11 школ. Дыпламантамі сталі 61 школьнік (у 2014 г. — 62), у тым ліку ўзнагароджаны дыпломамі І ступені — 1 (Вольга Чарнецкая па нямецкай мове), ІІ ступені — 17, ІІІ ступені — 43 чалавекі, 10 прадстаўнікоў з вясковых школ сталі прызёрамі.
А на мінулым тыдні вучняў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, запрасілі ў актавую залу трэцяй гарадской школы для ўрачыстай цырымоніі ўручэння заслужаных узнагарод.
Іна Тарасевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, адкрываючы ўрачыстасць, цёпла павіншавала амаль сотню інтэлектуалаў з перамогай на раённым этапе і ўручыла ім дыпломы і лісты падзякі, а таксама падарункі ад спонсара мерапрыемства — ПМК-10 — флэшкарты ёмістасцю 4 Гб.
— Вельмі прыемна бачыць у гэтай зале актыўных, мэтанакіраваных, IMG_7562захопленых вучобай юнакоў і дзяўчат, — гаварыла Іна Уладзіміраўна. — Дзякуй вам, вучні, за выдатныя веды, а таксама настаўнікам, што дапамагаюць развівацца інтэлектуальна і творча, выхоўваюць адораных дзяцей Жабінкаўшчыны.
— Алімпіяда — гэта інтэлектуальны марафон для вучнёўскай эліты. Зярняты, пасеяныя настаўнікамі, далі добрыя ўсходы, — так пачала сваё выступленне-віншаванне настаўніца беларускай мовы і літаратуры першай гарадской школы Людміла Шэйка. — Не варта спыняцца на дасягнутым. Нехта можа сказаць, што алімпіяда — гэта спаборніцтва, што вымагае шмат сіл і часу, патрабуе штодзённай напружанай працы. Магу з упэўненасцю сказаць: той, хто IMG_7572аднойчы звязаў сваё жыццё з алімпіядай, без яе ўжо жыць не можа. Яна — асобная старонка жыцця, напоўненая цікавымі гісторыямі, незабыўнымі ўспамінамі.
Цёплую атмасферу на ўрачыстасці дапамаглі стварыць вакальны ансамбль “Вообразилия” РЦТДіМ і юныя танцоры пад кіраўніцтвам Святланы Рай.
…Наперадзе — абласны этап алімпіяды і навукова-практычнай канферэнцыі. Пажадаем здольным вучням Жабінкаўшчыны з гонарам прадэманстраваць веды і вярнуцца з перамогай!
Святлана Бяляк.
На здымках: пад час узнагароджвання.
Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top