День информирования прошел в Жабинковской ЦБР

День информирования прошел в Жабинковской ЦБР

21 кастрычніка ў раёне прайшоў дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход — вопыт дэмакратыі”. У гэты дзень Жабінкаўшчыну наведалі члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Фёдаравіч Жук — першы намеснік начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама і Дзмітрый Мікалаевіч Гарадзецкі — намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення аблвыканкама.
У калектыве УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” Д.М.Гарадзецкі расказаў аб гісторыі такіх сходаў, як новай дэмакратычнай форме грамадскага жыцця, аб беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі развіцця і, у прыватнасці, падкрэсліў, што сёння перад краінай стаіць задача далейшага павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. У ходзе абмеркавання тэмы дакладчык кваліфікавана і аргументавана адказаў на пытанні.
Аналагічная сустрэча адбылася ў калектыве ПМК-19, дзе з жабінкаўскімі міліяратарамі сустрэўся А.Ф.Жук.
А.АЛЯКСАНДРАЎ.
На здымках: дзень інфармавання ва УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top