Асаблівая ўвага пытанням дысцыпліны і парадку

Асаблівая ўвага пытанням дысцыпліны і парадку

210893-02Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. У ходзе назначэнняў Кіраўнік дзяржавы асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням дысцыпліны і парадку. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, дзе былі закрануты пытанні фарміравання кіруючай вертыкалі.

Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка назначыў:

Пазняка Аляксандра Рыгоравіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці;
Гур’янава Аляксандра Яўгенавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:
Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча — старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама;
Зайчука Валянціна Міхайлавіча — старшынёй Камянецкага райвыканкама;
Шума Мікалая Мікалаевіча — старшынёй Маларыцкага райвыканкама;
Аскеркі Віктара Вітальевіча — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;
Сабыніча Генадзя Генадзьевіча — старшынёй Віцебскага райвыканкама;
Снарава Аляксандра Іванавіча — старшынёй Шумілінскага райвыканкама;
Мікалуцкага Аляксандра Віктаравіча — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
Гайкевіча Дзмітрыя Сцяпанавіча — старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;
Архіпенкі Алега Леанідавіча — старшынёй Веткаўскага райвыканкама;
Дзенісенкі Сяргея Фёдаравіча — старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;
Казецкага Сяргея Іванавіча — старшынёй Любанскага райвыканкама;
Ленкаўца Сяргея Дзмітрыевіча — старшынёй Пухавіцкага райвыканкама;
Бабічава Аляксандра Мікалаевіча — старшынёй Бярэзінскага райвыканкама;
Ляўковіча Сяргея Віктаравіча — старшынёй Уздзенскага райвыканкама;
Клімава Віктара Дзмітрыевіча — пракурорам Брэсцкай вобласці;
Муквіча Уладзіміра Валер’евіча — намеснікам міністра па падатках і зборах;
Сідаровіча Віктара Іванавіча — дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
Малашанкі Міхаіла Пятровіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;
Завалея Ігара Уладзіміравіча — членам Гомельскага аблвыканкама;
Ігнатава Паўла Уладзіміравіча — членам Мінскага абл-выканкама;
Стадольніка Валерыя Францавіча — членам Мінскага аблвыканкама.

Жалезны парадак і дысцыпліна

«Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце. Не будзе жалезнага парадку, толку не будзе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама папярэдзіў: «Калі вы ідзяце на гэту пасаду, вы павінны ведаць, што вы, як на шкле, прасвечваецеся з усіх бакоў і людзі вас бачаць. Наступны год будзе вельмі складаным, хачу заўважыць, што такога года ў гісторыі нашай краіны не было.
Абвалілася Расія, што робіцца ва Украіне (а гэта наш другі рынак), Казахстан прасеў. І нам трэба проста выстаяць. І калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбна. Я прашу вас засвоіць гэта».
Прэзідэнт падкрэсліў, што ва ўсіх дакладна вызначаны зоны адказнасці і трэба ў адпаведнасці з гэтым працаваць. Але інтарэсы людзей павінны быць самым галоўным у рабоце чыноўнікаў. Людзі павінны мець магчымасць працаваць і зарабляць.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да прадстаўнікоў улады і ў далейшым будуць выстаўляцца самыя высокія патрабаванні.

Сацыяльная абарона людзей застаецца
ў цэнтры ўвагі

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.
«Год будзе вельмі складаным. І самі вінаваты, асабліва нашы суседзі нарабілі праблем больш, чым дастаткова. І напэўна, яшчэ спатрэбяцца гады, каб іх вырашаць. Гэта іх праблемы, але праблемы і нашы, паколькі гэта асноўныя нашы рынкі — Расія, Украіна, Казахстан. З Еўрасаюзам усё не так проста. Нашу прадукцыю туды, ведаеце, пускаюць цераз пень-калоду. Яны вельмі моцна абаранілі свой рынак, туды не прарвешся з той прадукцыяй, якая ёсць у нас. У плане таго, што мы вырабляем тую наменклатуру, якая ў іх ёсць — тыя ж трактары, аўтамабілі, прадукты харчавання, адзенне. Нават калі мы па якасці і цане лепшыя, нас усё роўна туды не пусцяць, прынамсі, прабівацца туды вельмі складана», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
«Таму выходзім далей, на далёкую дугу, праз В’етнам, Інданезію, Блізкі Усход, Афрыку, Лацінскую Амерыку, там спрабуем нешта прадаць, у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе вельмі выгадны рынак, неяк пакрыху. Але гэта ўсё няпроста. Людзі павінны гэта разумець», — дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама тым, якія даручэнні засталіся нявыкананымі пасля VII З’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што было абяцана на з’ездзе, неабходна рэалізаваць.
Міхаіл Орда адзначыў, што ўдалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць працоўных.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі павінна заставацца сацыяльная абарона людзей, а таму дзяржаўная сацыяльная мадэль не мяняецца. Агульная задача і органаў дзяржаўнага кіравання, і прафсаюзаў — гэта захаванне рабочых месц, сацыяльна-прававая абарона працоўных.
ФПБ унесла прапанову аб удасканаленні заканадаўства ў пытанні, калі прадпрыемства падпадае пад санацыі і работнікам няма каму плаціць кампенсацыі. У прыватнасці, прапануецца разгледзець пытанне аб стварэнні кампенсацыйнага фонду, з якога можна было б выплачваць работнікам кампенсацыі ў выпадку, калі на прадпрыемстве няма чаго прадаваць і няма фінансавых сродкаў для выплат.
Акрамя таго, Федэрацыя прафсаюзаў прапануе максімальна пашырыць рынак страхавых паслуг на выпадак беспрацоўя.
БелТА.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top