«Земной шар на маминых ладонях»

«Земной шар на маминых ладонях»

Пад такою назваю ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. У чытацкай зале сабраліся вучні 8 “А” класа першай гарадской дзесяцігодкі ды іхнія мамы. Быў запрошаны і настаяцель Свята-Пакроўскай царквы Сергій Петрусевіч, пастаянны наш госць, і асабліва жаданы цяпер, таму што Дзень маці супадае з праваслаўным святам Пакровы Прасвятой Багародзіцы.
І яшчэ так супала, што сёлета ў пачатку кастрычніка адзначаўся юбілей славутага рускага паэта Сяргея Ясеніна (1895 — 1925), аўтара мноства прыгожых і вельмі цёплых вершаў пра маці. Яны ў гэты вечар гучалі з вуснаў Тані Канючка, Яны Пракапчук, Надзі Кашталян, Сашы Юхімука. У самыя цяжкія хвіліны жыцця паэт звяртаецца да маці, самага дарагога чалавека і самага адданага сябра:
Ты одна мне помощь и отрада,
Ты одна мне несказанный свет…
Бібліятэкары разам з гасцямі выканалі песню «Отговорила роща золотая…» на вядомы верш С.Ясеніна.
Пасля паэтычнай часткі і чаю нашы госці прынялі ўдзел у віктарынах. Асабліва актыўнымі былі мамы, якія расказвалі казкі на новы лад: Л.І.Канючка — пра капрызную і фанабэрыстую Курачку Рабу, Г.С.Брэнь — пра добрага і клапатлівага Ваўка, Т.А.Супрун — пра сквапнага і дурнога Ямелю… Гэтак жа цудоўна жанчыны справіліся з кулінарнай віктарынай. Лоўкасць і ўмельства паказалі дзеці і іхнія мамы ў гульні “Бураціна”. Пераможцы адзначаны невялікімі, але прыемнымі прызамі.
У бібліятэцы была арганізавана і кніжная выстава “Шар зямны на далонях у маці”.
Г.ДУЛЕВІЧ, бібліятэкар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top