IMG_7711Дарагія браты
і сёстры ў Хрысце!

Гэтыя словы гучаць ва ўсіх каталіцкіх святынях 25 снежня, абвяшчаючы, што ў наш свет прыйшоў Сын Божы, Езус Хрыстус. Збаўца нарадзіўся, каб раздзяліць з чалавекам яго лёс, дапамагчы несці крыж штодзённага жыцця і адарыць спакоем.
Я сардэчна віншую з Божым Нараджэннем ўсіх жыхароў Жабінкі і Жабінаўскага раёна, якія адзначаюць гэтае свята паводле Грыгарыянскага календара. Жадаю кожнаму перажыць Божае нараджэнне ў атмасферы цяпла і любові. “Бог ёсць любоў”, — так кажа евангеліст Ян. Няхай жа гэтая любоў жыве ў сэрцы кожнага чалавека, умацоўвае веру і дапамагае з надзеяй глядзець у будучыню.
Таксама я жадаю шчасця, моцнага здароўя і аптымізму ўсім вам, дарагія браты і сёстры, у надыходзячым 2016-м годзе. Няхай новы год прынясе шмат радасці, а нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе вас, вашых блізкіх і вашыя сем’і!
З павагай, кс. Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель Рымска-Каталіцкай парафіі імя Св. Юзафа ў Жабінцы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top