Лучшее средство от гриппа — вакцина

Лучшее средство от гриппа — вакцина

Перад чарговым усплёскам захворваемасці, які звычайна ўласцівы гэтай пары года, успамінаецца папярэдні яе пад’ём, калі ў аптэках у лічаныя дні і гадзіны былі раскуплены аксалінавая мазь, рэмантадзін, арпетол і іншыя прэпараты. У адрас Міністэрства аховы здароўя абрушыўся шквал крытычных заўваг пра недастатковасць інфармацыі аб прафілактыцы і лячэнне грыпу, недахоп лекаў. Але што самае страшнае: ад гэтай хваробы паміралі людзі, у тым ліку і ў нашым раёне.
А ўсяго гэтага можна было б пазбегнуць, калі б своечасова была зроблена прафілактычная вакцынацыя супраць грыпу. На сённяшні дзень у раёне ёсць дастатковая колькасць вакцыны, якая закуплена за кошт рэспубліканскага бюджэту і якой у першую чаргу будуць прышчэплены грамадзяне старэй 65-ці гадоў, дарослыя і дзеці з хранічнымі захворваннямі, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм, парушэннямі функцый нырак, медработнікі, педагогі, дзеці, якія наведваюць садзік альбо школу, г.зн. тыя, хто знаходзяцца ў вялікіх калектывах.
Эканамічны ўрон толькі ад аднаго выпадку грыпу ў Рэспубліцы Беларусь складае 30 — 40 долараў ЗША. А кошт лячэння ў стацыянары абыходзіцца дзяржаве ў сярэднім у 200 долараў, а пры цяжкіх і ўскладнённых формах — у рэанімацыйным аддзяленні можа дасягнуць 2000 — 3000 долараў і вышэй.
Слабое здароўе дзіцяці ці дарослага не супрацьпаказанне, а наадварот паказанне для вакцынацыі супраць грыпу, таму што ён небяспечны сваімі ўскладненнямі.
Пасля вакцынацыі на працягу трох тыдняў імунная сістэма арганізма выпрацоўвае антыцелы да вірусу грыпу. Здараюцца выпадкі, калі вакцынацыя можа стаць прычынай абвастрэння якога-небудзь хранічнага запаленчага працэсу ў арганізме. Таму агляд урача перад прышчэпкай — абавязковы. Пагаршэнні самаадчування пасля яе назіраюцца рэдка, а вось ускладненні пасля грыпу адзначаюцца намнога часцей. Пасля вакцынацыі іншы раз можа назірацца павышэнне тэмпературы цела, недамаганне, дрыжыкі, галаўны боль, адчуванне стомленасці, потааддзяленне, якія праходзяць цераз 1 — 2 дня без спецыяльнага лячэння.
На 18 кастрычніка ў раёне было прывіта 1063 чалавекі. Ва УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” ніхто не звяртаўся з прычыны рэакцыі на прышчэпкі. Неабходна адзначыць, што аптымальныя тэрміны імунізацыі супраць грыпу да 1 лістапада 2010 года, каб паспеў выпрацавацца паўнацэнны імунітэт да чарговага пад’ёму захворваемасці на гэтую хваробу.
У.ЛАПУС, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top