Прыроджаны талент шліфуецца

Прыроджаны талент шліфуецца

IMG_5754Сярод вопытных педагогаў Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі — Таісія Журомская. Яна закончыла Брэсцкі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання.
У Таісіі Уладзіміраўны залатыя рукі. У цэнтры педагог кіруе двума гурткамі пад назвай “Паслухмяныя вузельчыкі” і “Чараўніца”. Вучыць дзяўчынак шыць аддзенне, а затым аздабляць бісерам. Яшчэ яе выхаванцы асвойваюць асновы бісерапляцення. І тыя, і іншыя ўдзельнічаюць у многіх выставах. Як расказвае дырэктар цэнтра Галіна Іванова, удзел іх у рэспубліканскім конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”, які праводзіўся ў Мінску, адзначаны дыпломам.  Былі прадстаўлены работы таксама на рэспубліканскай выставе “Таленты зямлі Берасцейскай” і ў абласным фестывалі “Радавод”. Сёлета ў Таісіі Журомскай 6 груп. Гэта больш за 70 вучняў рознага ўзросту.
Дзецям і бацькам вельмі падабаюцца заняткі, якія праводзіць таленавіты педагог.
На здымках:
Таісія ЖУРОМСКАЯ на занятках гуртка; вырабы з бісеру.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
IMG_5755

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top