Ад кампетэнтнасці залежыць уражанне

Ад кампетэнтнасці залежыць уражанне

_DSC5195Для Максіма, Яны і Кіры Бабілевічаў іх тата Аляксандр — самы лепшы, усмешлівы, добры, пяшчотны. Ну, а вадзіцелі велікагрузных аўтамабліяў, якія спыняюцца ў кантрольным пункце паста вагагабарытнага кантролю “Федзькавічы”, Аляксандра Іванавіча бачаць сур’ёзным, справядлівым, упэўненым, які выдатна ведае заканадаўства.
— А інакш нельга, — тлумачыць Аляксандр. —
Юрыдычна “непадкаванаму” чалавеку няма чаго рабіць на нашым пасце. Працуем з людзьмі і з дакументамі — у адказе за кожнае слова, кожную коску. Па трасе М1 праязджаюць, акрамя беларусаў, расіяне, казахі, сербы, славены, палякі, немцы, туркі, галандцы, датчане, венгры. Наш КП-ПВГК — першы на іх шляху з Брэста ў Маскву. Таму і ад нашай кампетэнтнасці, і прафесіяналізму залежыць, якое ўражанне складзецца ў дальнабойшчыкаў аб нашай краіне.
Напрыклад, задавальненне бачыцца на тварах гасцей з Германіі, калі Аляксандр Бабілевіч на нямецкай мове просіць на праверку тахаграмы (раздрукоўка з лічбавага тахографа), неабходныя дазволы, страхоўкі, ТТН на груз і інш.
— Усе вадзіцелі фур крыху валодаюць рускай мовай, — расказвае спецыяліст першай катэгорыі. — Сустракаюцца, праўда, такія, што карыстаюцца лічбавым перакладчыкам. Моўнага бар’еру не адчуваю — калі трэба, і жэстамі патлумачу. За няпоўны год работы сам вывучыў многа слоў — магу павітацца і пажадаць шчаслівай дарогі на дзесяці мовах.
Аляксандр прызнаўся, што работу сваю вельмі любіць. Высветлілася, што раней ён 6 гадоў працаваў інспектарам па суправаджэнні грузавых аўтамабіляў у “Брэстмыт-наканвоі”. А потым, калі прапанавалі работу ў КП-ПВГК “Федзькаві-чы”, вырашыў паспрабаваць. І дабірацца з Брэста зручна, і работа цікавая. Ра-зам з калегамі выяўляе вадзіцеляў-парушальнікаў велікагрузных аўтамабіляў. Ёсць такія, што загружаюць фургон звыш дазволеных норм (праўда, калі ёсць заранёў заказаны дазвол — тады праблемы няма), іншыя забываюць пра сон і адпачынак. Круцяць абаранку звыш дазволеных 9 гадзін у суткі. Некаторыя “кулібіны” спрабуюць адключаць тахограф, маўляў, ціхенька спалі ў кабіне. Ад уважлівага вока спецыяліста такія парушэнні не схаваеш. Караюцца яны штрафам. Напрыклад, за апошняе вадзіцель заплаціць ад 30 да 50 базавых велічынь, а калі адпачынак праігнаруе — ад 5 да 20 базавых велічынь. Паводле назіранняў спецыялістаў КП-ПВГК, самыя дысцыплінаваныя і культурныя на аўтатрасе — славены, сербы, палякі, нягледзячы на іх даволі “гарачы” характар, чаго не скажаш пра расіян.
— Мая асноўная задача тут — выдаваць міжнародныя сертыфікаты ўзважвання, — тлумачыць Аляксандр Іванавіч. — Такіх сертыфікатаў атрымліваецца звыш дзясятка ў дзень.
Аляксандр Бабілевіч падкрэсліў, што ад працы атрымлівае задавальненне: калектыў згуртаваны, пануюць сяброўства, узаемапаразуменне, не сціхае рух аўтамабіляў, кожны дзень прыносіць нешта новае.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: Аляксандр Бабілевіч.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top