Знайсці чалавека за некалькі хвілін

Знайсці чалавека за некалькі хвілін

23541_640

Людзі прападаюць вельмі часта: бацькі адшукваюць дзяцей ці наадварот, знаёмыя — сяброў, калегаў…
У 2004 годзе ў складзе крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама было арганізавана Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў. Падраздзяленне валодае інфармацыях аб асобах, якія дастаўлены ў медыцынскія ўстановы Брэсцкай вобласці, а таксама ізалятары часовага ўтрымання, СІЗА, медыцынскія выцвярэзнікі, моргі. Пра работу Бюро расказвае яго начальнік Эміль Магерамаў.
— На 30 лістапада было зарэгістравана 1017 зваротаў ад грамадзян пра тых, хто прапаў без вестак. Нашымі супрацоўнікамі знойдзена 258 чалавек, з якіх 141 быў выяўлены ў лячэбных установах Брэстчыны, 114 — у аддзелах унутраных спраў, 3 адносяцца да ўмоўнай катэгорыі “Іншыя”, якіх знайшлі па месцы жыхарства ці работы; 757 вярнуліся дадому самастойна. На жаль, двух чалавек не знайшлі.
За 10 з паловай годоў у Бюро зарэгістравана больш як 10000 вусных і пісьмовых зваротаў. У нашай службе распрацавана спецыяльная праграма — інфармацыйная даведачная сістэма, дзякуючы якой аператыўна ажыццяўляецца праверка па запытах грамадзян, дадзеныя ў ёй абнаўляюцца кожныя пяць хвілін.
Добрыя адносіны ў падраздзялення склаліся са станцыямі  “хуткай дапамогі”.  Калі раней супрацоўнікам даводзілася звязвацца з медыкамі па телефоне, то цяпер многія медустановы камп’ютарызаваны. Яны самі аператыўна высылаюць да-дзеныя ў базу Бюро. Яго работа арганізавана такім чынам: паступіў званок, зафіксавалі дадзеныя і каардынаты таго, хто звярнуўся. Калі ў базе дадзеных такога чалавека няма, то мы абавязкова патэлефануем ва ўсе ўстановы, з якімі супрацоўнічаем, а потым пра вынікі сваіх пошукаў паведамім таму, хто звярнуўся. Чалавека працягваем шукаць. У нашых супрацоўнікаў ёсць просьба да людзей: калі чалавек сам вярнуўся дадому, абавязкова паведаміце пра гэта ў Бюро. Аператыўнасці нашых супрацоўнікаў можна толькі пазайздросціць. Яны здольныя знайсці чалавека за 2 хвіліны пры ўмове, што праграма “адгукаецца” на да-дзеныя пра таго, хто прапаў. Калі даводзіцца тэлефанаваць ва ўстановы, то траціцца хвілін 15-20.
Супрацоўнікаў Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў можна лічыць яшчэ й добрымі псіхолагамі, таму што ў адрозненне ад “Базы дадзеных” — гэта жывыя людзі, якія не могуць абыякава ўспрымаць інфармацыю і заўсёды знаходзяць словы ўдзелу ў іх лёсе абсалютна для кожнага. Самым цяжкім для іх з’яўляецца паведамленне чалавеку аб тым, што адшукваемага ўжо няма ў жывых.
Нягледзячы на вялікую колькасць інфармацыі, мы памятаем кожны зварот. Напрыклад, 8 верасня да нас патэлефанаваў берасцеец і патлумачыў, што яго сын раніцай пайшоў уладкоўвацца на працу, а вечарам дадому так і не вярнуўся. Мы яго знайшлі ў медвыцвярэзніку. 30 верасня быў званок ад жыхаркі абласнога цэнтра. Жанчына хвалявалася пра сваю маці 1938 года нараджэння, якую, на жаль, знайшлі ў моргу Брэсцкай абласной бальніцы. У гэты ж дзень сястра адшуквала брата, які 4 дні не выходзіў з ёй на сувязь. Высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў СІЗА-7 Брэста. Літаральна некалькі дзён таму да нас звярнулася жыхарка горада над Бугам, якая хацела даведацца пра свайго знаёмага, які з Брэсцкага раёна на веласіпедзе паехаў у Брэст. У выніку мы яго знайшлі ў аддзяленні траўматалогіі УАЗ “Брэсцкая гарадская бальніца ХМП”.
Памятайце, калі ў вас прапаў чалавек, вы заўсёды можаце звярнуцца ў Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, дзе вам акажуць дапамогу і знойдуць блізкага, роднага, сябра, калегу…
Нашы тэлефоны: (80162) 52-14-27, 52-14-30, 52-13-17. Трэба назвацца, паведаміць, хто прапаў і адказаць на пытанні супрацоўніка Бюро. Да слова, інфармацыя падаецца абсалютна бясплатна і кругласутачна.
Запісала Ганна Івашчанка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top