На чужой машыне — па каноплі

На чужой машыне — па каноплі

Untitled-12

Яны прыехалі ў санаторый “Буг” разам. Гаспадыня “Пежо Боксер” паставіла аўтамабіль на стаянку і пайшла займацца сваімі справамі, а ў пасажыра Аляксандра Каўбасюка пад уздзеяннем наркатычных сродкаў з’явілася свая задумка: з’ездзіць на базу адпачынку “Арляня”, ля якой бачыў кусты каноплі. Заўважыўшы, што гаспадыня некуды пайшла, забраў ключы ад аўтамабіля і паехаў да жаданага месца.
Там Аляксандр вырваў куст каноплі, занёс у машыну, строс насенне, якое паклаў у кішэню сваёй курткі. Работа была зроблена, трэба вяртацца назад. Каўбасюк, аднак, не ведаў, куды схаваць куст каноплі, каб яго не заўважыла гаспадыня аўтамабіля. Выкінуў па дарозе.
Неўзабаве, ля корпуса №4 базы адпачынку “Арляня”, яго запынілі работнікі міліцыі. Пры сабе і ў салоне аўтамабіля былі знойдзены парэшткі наркатычнага зелля, а пазней і ў яго берасцейскай кватэры выявілі пакецікі з часцінкамі зелля…
Справа Аляксандра Каўбасюка была перададзена ў суд Жабінкаўскага раёна. Яго прызнаны вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па-першае, за неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездцы на ім без мэты крадзяжу (ч. 1 арт. 214 КК); па-другое, за незаконнае набыццё без мэты продажу, захоўванне і перавозку наркатычных сродкаў (ч. 1 арт. 328 КК); у трэціх, за кіраванне аўтамабілем пад наркатычным уздзеяннем, здзейсненым на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання за адмову ад праходжання ва ўстаноўленым парадку медыцынскага агляду (ч. 1 арт. 317-1 КК). Таму, у адпаведнасці з ч. 2 і ч. 6 арт. 72 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па сукупнасці злачынстваў і шляхам частковага складвання пакаранняў суд канчаткова вызначыў А.Каўбасюку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на чатыры гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі на тэрмін пяць гадоў, і штрафам у памеры 150 базавых велічынь, альбо на суму 22,5 мільёна рублёў.
Людміла РУБАШЭЎСКАЯ, суддзя суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top