Каб Новы год стаў чароўнай казкай

Каб Новы год стаў чароўнай казкай

IMG_7489Зусім нямнога часу засталося да надыходу новага 2016 года. Навагодняга свята, вядома, чакаюць і дарослыя, і дзеці. Кожны з нас марыць атрымаць ад яго незвычайны цуд і здзяйсненне жаданняў. Хоць апошнія часцей не збываюцца, мы не перастаём любіць яго.
Цяпер надышоў час суматохі для дарослых, якая закончыцца традыцыйнымі праводзінамі старога года за святочным сталом і прыемнымі падарункамі пад прыгажуняй-ёлкай для гасцей.
Для дзетак — наступіў момант творчасці. За вокнамі дзіцячых садоў, упрыгожаных сняжынкамі, снегавікамі з паперы, не змаўкаюць галасы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія развучваюць навагоднія песенькі, што прагучаць на ранішніках. У школах упрыгожваюцца класы, калідоры, залы святочнай мішурой, цацкамі. Яны і іншыя ёлачныя ўпрыгажэнні прадаюцца на рынку, ва ўнівермазе… Асабліва многа гірляндаў, ёлачных цацак, мішуры, фігурак Снягуркі і Дзеда Мароза ў павільёне “Свет падарункаў” ІП Святланы Аксюцік. Прадавец Святлана Сыраватка гэтую прыгажосць прапануе любому, хто заходзіць у павільён (на здымку).
Як упрыгожыцца сёлета горад, пацікавіліся ў Наталлі Наруш, начальніка ўчастка саначысткі і добраўпарадкавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Наталля Іванаўна сказала, што сёлета дакупілі ёлачных і вулічных упрыгажэнняў на 50 мільёнаў рублёў. Зноўку, як і ў мінулыя гады, “вырастуць” іскрыстыя дрэўцы. Уласнымі рукамі работнікаў камунгаса будуць зроблены каркасныя фігуркі звяркоў. Так што шэры і бясснежны снежань пад святлодыёднымі ўпрыгажэннямі прынясе ўсім нам зачараванасць, добры настрой і радасць.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top