Калі вам патрэбна дапамога

Калі вам патрэбна дапамога

_-1

Адным з асноўных відаў сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных сем’яў (грамадзян) з’яўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД), якая аказваецца паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”. За дзевяць месяцаў у нашым раёне яе атрымалі 711 чалавек на агульную суму 1,1 млрд рублёў.

Хто мае права на яе атрыманне? Сем’і пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход праз аб’ектыўныя прычыны ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. На 1 лістапада г.г. ён складаў 1567810 рублёў. Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на кожнага члена сям’і складае розніцу паміж БПМ і сярэднедушавым даходам. А яшчэ ДАСД як аднаразовая сацыяльная дапамога аказваецца сем’ям, што апынуліся паводле аб’ектыўных прычын у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць пры ўмове, што сярэднедушавы даход у ёй складае не больш за 1,5 БПМ. Памер яе ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям’я і ў суме не больш за 10-кратны памер БПМ.
Кампенсацыя затрат на набыццё падгузкаў даецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць чацвёртую ступень страты здароўя і інвалідам І групы. Яна не павінна перавышаць 1,5-кратнага памеру БПМ.
Дапамога на аплату тэхнічных рэабілітацыйных сродкаў выплачваецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і дзецям да 18 гадоў, якія не прызнаны інвалідамі, але паводле медыцынскіх паказчыкаў такія сродкі ім патрэбныя, а таксама інвалідам ІІІ групы. Памер яе роўны кошту тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.
Наступны від дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі — забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Выдаткоўваецца яна сем’ям, якія, паводле аб’ектыўных прычын, маюць сярэднедушавы даход ніжэй за БПМ. Пры нараджэнні двойні, тройні ці больш дзетак яна выдаецца незалежна ад велічыні даходу.
Указам таксама дакладна вызначаны ўмовы, пры якіх асобныя грамадзяне і сем’і не могуць прэтэндаваць на ДАСД.
Рашэнне аб назначэнні ці адмове ў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе, формах, памеры, перыядзе выплаты прымаецца пастаянна дзеючай камісіяй Жабінкаўскага райвыканкама. У выпадку прыхоўвання ці падачы непраўдзівых звестак аб даходах і маёмасці на праве ўласнасці, якая належыць сям’і, месцы жыхарства, іншых дадзеных, неабходных для налічэння ДАСД, паводле рашэння камісіі такія грамадзяне пазбаўляюцца права на зварот па дапамогу на працягу 12 месяцаў, якія ідуць за тым, у якім прынята дадзенае рашэнне.
Заява на атрыманне ДАСД падаецца ў орган працы, занятасці і сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з рэгістрацыяй месца жыхарства (месца знаходжання). У нашым раёне — у ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” па адрасе: г. Жабінка, вул. Калгасная, д. 4. Да заявы дадаецца пэўны пакет дакументаў.
Адказы на незразумелыя пытанні аб умовах прадастаўлення ДАСД, яе відах, неабходных дакументах вы зможаце атрымаць, калі патэлефануеце ў ДУ “ЖТЦСАН” на 2-46-91 (штомесячная і аднаразовая сацыяльная дапамога); 2-35-64 (забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў); 2-10-02 (кампенсацыя затрат на набыццё падгузкаў, аплата тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі) ці на 2-17-09 ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.
Святлана ТРАФІМЧУК, начальнік аддзела быту ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top