Сын хоча быць піратам?

Сын хоча быць піратам?

P591166

Зусім нямнога застаецца да святкавання Новага года. Мае дзеткі з нецярпеннем чакаюць ранішнікаў у садзіку, каб патанцаваць ля ёлкі і, зразумела, атрымаць падарунак ад Дзядулі Мароза. Даша заявіла, што хоча ў карагодзе быць Чараўніцай, а чатырохгадовы Мікалай — Піратам. Самы малодшы Рома пакуль не можа раздзяліць з імі радасць маскарада, бо яшчэ і размаўляць не ўмее.
А ў мяне цяпер праблема (думаю, яна ўзнікае перад многімі бацькамі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія яшчэ вераць у навагоднюю казку) дзе ўзяць касцюмы? Шыць, на жаль, не ўмею. Падкажыце, калі ласка!
Таццяна МАКАРЭВІЧ.

Ад рэдакцыі
— За шчаслівы смех, вясёлы і гарэзлівы погляд вачанят на мілых тварыках дзетак, дарослыя гатовыя аддаць усё на свеце. Таму заняцца пошукам навагодняга касцюма трэба ўжо зараз.
Можна зазірнуць ва “Універмаг”: там у продажы ёсць некалькі навагодніх касцюмаў. Толькі ці ёсць сэнс аддаваць звыш паўтары сотні рублёў за футравыя камізэльку, шорцікі і шапачку, скажам, казачнага Гноміка або Зайчыка, каб апрануць касцюм адзін раз? Пэўна, на наступны Новы год дзіця захоча паскакаць вакол ёлкі Доктарам або Фіксікам. Можна ўзяць касцюм напракат. Напрыклад, каля трох дзясяткаў іх прапануе за ўмераную плату ЦТДіМ (былы Дом піянераў), некалькі прыгожых сукенак для дзяўчынак і касцюмаў для хлопчыкаў — павільёны, дзе рамантуецца адзенне. Месцяцца яны на рынку (побач з трэцяй гарадской школай) і ў інтэрнаце ЖКГ, што ў мікрараёне Жабінкі. Таксама можна пазваніць сябрам і знаёмым, у якіх ёсць старэйшыя дзеці. Магчыма, у іх засталіся касцюмы, з якіх любімыя школьнікі ўжо выраслі. Некаторыя “прадвінутыя” бацькі выстаўляюць непатрэбныя ўжо рэчы ў сеціве. На тым жа irr.by і Куфар.by, магчыма, вы зможаце знайсці неабходны касцюм. Галоўнае, праявіць цярпенне і мець жаданне стварыць святочны настрой сваім любімым дзецям.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top