Пажылы чалавек побач з намі

Пажылы чалавек побач з намі

z_96f8eb77

 

Апошнім часам у вобласці колькасць крымінальна-пакараемых дзеянняў, здзейсненых у адносінах да састарэлых людзей, павялічылася на 17,4% (з 920 да 1080). “Пальму лідарства” ў гэтым сумным спісе трымаюць крадзяжы. Напрыклад, на Жабінкаўшчыне іх з пачатку года налічвалася 15, нанясенне пабояў (3 факты), грабяжы і махлярствы (па аднаму выпадку). З 1 па 4 снежня 2015 года супрацоўнікі ўнутраных спраў праводзілі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Увага ­­­­___ узрост!”.

Мэта акцыі — абараніць, папярэдзіць бабуль і дзядуль, каб іх не ашукалі махляры і не абрабавалі злодзеі. У ёй удзельнічаюць усе прадстаўнікі служб раёна: міліцыянеры, сацыяльныя работнікі, старасты населеных пунктаў, паштальёны, работнікі РАНС і сельвыканкамаў і г.д.

Маладое пакаленне павінна дакладна разумець: пажылыя людзі — гэта тыя, каму за 60. Гэта кожны пяты з нас. З сівізной і маршчынамі прыходзіць мудрасць і глыбіня прымаўкі “Жыццё пражыць — не поле перайсці…”

Таму мы яшчэ раз звяртаемся да ўсіх жыхароў раёна, асабліва да пенсіянераў: будзьце ўважлівымі, беражліва адносьцеся да сваёй маёмасці. Не дайце сябе ашукаць — адразу званіце ў міліцыю, участковаму інспектару або ў сельскі Савет. Калі вам сталі вядомы факты незаконнага гандлю спіртаўтрымліваючай вадкасці, насілля ў адносінах да пажылых людзей, пагражае небяспека жыццю ці здароўю — паведаміце па тэлефонах “гарачай лініі”: 2-20-96, 2-12-76 або 102.

Бяспека пачынаецца дома

— Устанавіце на дзверы і вокны надзейныя замкі і засоўкі;

— не хавайце ключы пад дзвярнымі дыванамі, у паштовай скрыні або вазоне;

— пакіньце запасны камплект ключэй у суседзяў;

— калі вырашыце ўстанавіць сігналізацыйную сістэму, аддайце перавагу той, якая абараняе ад узломаў і пажараў;

— упэўніцеся, што шыльда нумара вашага дома не дробная і добра відная з дарогі — тады службы выратавання хутка знойдуць патрэбнае месца;

— калі на тым баку дзвярэй з’явяцца рабочыя або кур’еры, то папрасіце прад’явіць дакументы, калі нешта вам здасца падазроным.

Бяспека на вуліцы

— Гуляць лепей з сям’ёй або сябрамі, чым аднаму;

— трымайце сумку бліжэй да тулава, а кашалёк — ва ўнутранай кішэні;

— не насіце з сабою вялікія сумы грошай ці крэдытныя карткі без патрэбы;

— закажыце перавод пенсіі і іншых рэгулярна паступаючых сум непасрэдна на свой банкаўскі разліковы рахунак;

— зачыняйце дзверы аўтамабіля, будзьце ўважлівымі на паркоўках і гаражах;

— у грамадскім транспарце выбірайце месца побач з дзвярыма або вадзіцелем.

Не дайце сябе ашукаць

— Калі нешта гучыць надта добра, каб быць падобным на праўду — бясплатны адпачынак, цудадзейнае лячэнне, прыбытковая інвестыцыя пры адсутнасці рызыкі — гэта лухта;

— закон забараняе тэлефонным збытавікам пытаць нумар вашай крэдытнай карткі, асабісты код, нумар тэлефоннай карткі або банкаўскага рахунку для пацвярджэння атрымання нейкага прыза. Калі нехта гэтыя дадзеныя ў вас спытае — не адказвайце, вас спрабуюць ашукаць;

— калі нехта будзе прыспешваць вас з заключэннем страхавога поліса, дагавору продажу і г.д., не давярайце гэтай асобе. Уважліва прачытайце ўвесь тэкст і папрасіце праглядзець яго тых людзей, каму вы давяраеце.

Аб усіх злачынствах і правапарушэннях паведамляйце ў органы ўнутраных спраў.

Ігар ПАСТУШЫН, начальнік аддзела ААПП Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top