Бачаць свет праз шкло акуляраў

Бачаць свет праз шкло акуляраў

20151112134142

У Міжнародны дзень сляпых ДУА “Жабінкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат” другі год запар запрашае вучняў з суседніх школ. Сёлета Ала Мікалаеўна Акуліч прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам 3 і 6 класаў СШ №3 г.Жабінка пабачыць, як жывуць і што ўмеюць рабіць іх аднагодкі з парушэннямі зроку. Высветлілася — яны такія ж гарэзы і свавольнікі, хочуць і могуць спяваць, танцаваць, чытаць вершы, забаўляцца, як і іх здаровыя сябры.
На сустрэчы выхаванцы спецшколы-інтэрната расказалі аб дзеючай сістэме Луі Брайля, чаму палка для сляпых менавіта белага колеру і як яна дапамагае арыентавацца ў прасторы невідушчым людзям ці з парушэннямі зроку.
Юныя госці сустрэчы пад час конкурсаў мелі магчымасць адчуць, што такое быць невідушчым. Аказваецца, нават прайсці некалькі крокаў ад стала да крэслаў з завязанымі вачыма няпроста. А ў сляпых людзей такая “павязка”, на жаль, на ўсё жыццё.
Трэцякласнікі спецшколы вершаванымі радкамі нагадалі правілы аховы зроку. Соф’я Марцішка, Вераніка Анташок хораша спявалі песні, а Валерыя Дзянішчык прачытала ўласную байку “Воўк і мураш”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі трэцяй гарадской школы пад час сустрэчы змаглі адчуць і зразумець, як іх аднакласнікам з паслабленым зрокам няпроста жывецца. Яны не скардзяцца на здароўе, дасягаюць вышынь у музыцы, пішуць добрыя паэтычныя творы.
На развітанне ўсе ўд-зельнікі сустрэчы атрымалі салодкія пачастункі.
Хрысціна АНДРАСЮК, педагог-арганізатар Жабінкаўскай спецшколы-інтэрната.
На здымку: дэфектолаг Ала Акуліч знаёміць вучняў са шрыфтам Брайля для невідушчых.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top