Улица новоселов

Улица новоселов

Цэлая вуліца навасёлаў
Прымае навасёлаў вуліца Новая ў вёсцы Курпічы, дзе нядаўна здадзены ў эксплуатацыю 15 дамоў для работнікаў КУСП “Саўгас “Жабінкаўскі”. Адначасова змаглі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы ветурачы, вадзіцелі, цялятніцы, аператары машыннага даення, бухгалтар, галоўны аграном гаспадаркі. У апошнія гады ў саўгасе актыўна ўзводзіцца жыллё. Акрамя, прама скажам, маштабных новабудоўляў у Курпічах, сёлета і ў Сцяброве з’явілася два дамы, у якія ўсяліліся жывёлаводы. У бліжэйшай перспектыве будаўніцтва пяці ў Пшанаях і Навасадах.
У гаспадарцы на цяперашні час зусім мала такіх, каму неабходна палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — усяго 7 сямей стаіць у чарзе. Пазіцыя кіраўніцтва саўгаса зразумелая: толькі тады можна чакаць ад работніка эфектыўнай высокапрадукцыйнай працы, а ад спецыяліста — творчай ініцыятывы і ўмелага вырашэння пастаўленых задач, калі па максімуму забяспечаны яго сацыяльныя патрэбы. Адна з іх — стварэнне камфортных жыллёвых умоў.
Не нарадуюцца ўсім выгодам, што атрымалі ва ўтульным доме №3 у Курпічах Аляксандр і Таццяна Рубанавы. Толькі пажаніліся, таму вясельны падарунак, што падрыхтаваў саўгас — ключы ад новенькага катэджа — быў вельмі дарэчы. Аляксандр — малады галоўны аграном “Жабінкаўскага”, Таццяна — аператар АЗС “Белнафтахім” цяпер уладкоўваюць сваё сямейнае гняздзечка. “Апартаменты” не горшыя гарадскіх. Тры пакоі, кухня, ванна, кладоўка, дзе размешчаны ацяпляльны кацёл, праведзены прыродны газ, ёсць водаправод. А з вясковых “выгод” — хлеў. Праўда, трымаць у ім маладой сям’і пакуль што няма каго, з жыўнасці завялі толькі ката і сабаку.
Цяпер Аляксандр і Таццяна абсталёўваюць кватэру мэбляй, якой яшчэ не багата. З апошніх пакупак — кухонны мэблевы набор, які гарманічна ўпісаўся ў пакоі, дапамог унесці ў яго інтэр’ер сучасны стыль.
У планах Аляксандра добраўпарадкаваць і дваровую тэрыторыю. Але за гэта ён, напэўна, прымецца ўжо вясной. Што ж сям’я абжываецца, становіцца на ногі, думае пра будучыню… У новых дамах на вуліцы Новая вечарамі запальваецца святло. Жыццё ідзе.
С.МІКАЛАЕВА.
На здымку: маладая сям’я навасёлаў Аляксандра і Таццяны Рубанавых.
Фота І.Жук

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top