Як перарэгістраваць тэлефон?

Як перарэгістраваць тэлефон?

TelephoneSupportLine

Днямі ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вуліцы Цэнтральная, што ў аграгарадку Азяты, Р.І.Нікалаюк. Раіса Іванаўна мае вельмі паважаны ўзрост (ёй ужо 83 гады). Звярнуцца па параду і дапамогу ў рэдакцыю, яе прымусілі жыццёвыя абставіны.
— Ведаю, што вы можаце дапамагчы ў маім пытанні, як і іншым дапамагаеце, — гаварыла жанчына. — У сакавіку наступнага года будзе ўжо тры гады, як памёр мой муж Міхаіл Карпавіч. Аднак да гэтага часу, калі плачу за тэлефон, бачу, што ён зарэгістраваны на нябожчыка. Жыву ў хаце сама, усю гаспадарку перапісала на сыноў, тэлефонам карыстаюся і плачу за яго спраўна. Ды вось хачу перааформіць яго на сына Мікалая, які жыве ў Брэсце (на яго запісаныя і газ, і святло, няхай ужо і тэлефон будзе аформлены на сынава імя). Падкажыце, калі ласка, як гэта зрабіць і колькі каштуе такая паслуга?
Па просьбе нашай чытачкі звярнуліся да электрамеханіка УЭС “Белтэлекам” А.І.Гацкевіч. Алена Іванаўна, прынамсі, адказала:
— Калі ёсць завяшчанне на сына, аформленага ў якасці спадчынніка маёмасці, той павінен наведацца ў сервісны цэнтр нашай арганізацыі (месціцца ў райцэнтры, вуліца Кірава,97). Пры гэтым патрэбна мець пры сабе пашпарт, завяшчанне (можна папярэдне зрабіць копію з яго) і пасведчанне аб смерці абанента. У час падачы ўсіх пералічаных дакументаў сын Раісы Іванаўны зможа аформіць абаненцкі нумар на сваё імя, пры гэтым давядзецца заплаціць 15,1 тысячы рублёў — столькі зараз каштуе паслуга ў пераафармленні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top