Юныя даследчыкі ў пошуку

Юныя даследчыкі ў пошуку

Традыцыйна на зімовых канікулах падводзяцца вынікі другога этапу навукова-практычнай вучнёўскай канференцыі.
Ужо другі год запар праходзіць яна пад назвай “З навукай у будучыню”. Хімікі, філолагі, гісторыкі, біёлагі – усе імкнуліся ўсебакова прадэманстраваць сваю крэатыўнасць і пошук.
Многім з іх удалося. 15 “юных даследчыкаў” з 48 абаранілі свае працы дастойна. Амаль кожны з тых, хто абараняўся, падаў на суд журы прэзентыцыю свайго матэрыялу. Журы адзначыла, што з 2004 года, даследчая дзейнасць вучняў удасканальваецца. Усебакова і грунтоўна вывучаецца аб’ект вывучэння. Важна і тое, што яны прагназуюць вынік сваёй працы. А гэта сведчыць аб цікаўнасці да выбранай тэмы.
Змястоўным было выступленне вучня Ленінскай адзіннацацігодкі Аляксея Лася пад час абароны працы “Халакост вачыма сведкаў”. Абарона працы “Туніка сення і заўтра” нагадала аб гісторыі ўзнікнення і жыцці жаночай вопраткі – тунікі. Юліі Яканюк, вучаніцы другой гарадской школы, удалося паказаць гэта на аснове сацыялагічнага апытання.
Практычную накіраванасць мае праца “Раслінныя індыкатары”, што прадставіла група вучняў Ракітніцкай сярэдняй школы. Напрацоўкі школьнікаў могуць быць выкарыстаны настаўнікамі на уроках хіміі.
Цікава і шматбакова прадставіла сваю працу “Искусство образной речи в рассказах Ю.Казакова” Маргарыта Макарэвіч, вучаніца трэцяй гарадской школы. Яна прадэманстравала, як пры дапамозе выяўленча-вобразных сродкаў можна ўбачыць усю глыбіню рэальнага свету.
Пераможцамі сталі: Аляксей Лось, Вікторыя Апекунова, Кацярына Каржук, Ганна Юрчук, Маргарыта Макарэвіч, Віталь Семянюк, Дар’я Даманская, Анастасія Кубаціна, Маргарыта Мароз, Аліна Жукава, Андрэй Іванюк, Марыя Цынкевіч, Дзміртый Краўчанка, Кацярына Велесік, Ігар Іваноў, Марына Званкоўская, Алена Даманская, Ангеліна Каменева, Ілля Ганчарук.
Усе гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі — “зорачкі”, што з’явіліся і ззяюць на нашай Жабінкаўшчыне. Пройдзе час і, магчыма, яны ярка разгарацца і будуць гонарам нашым.
Дапамагалі ім вывучаць і даледаваць тэму: А.М.Дамасевіч, А.І. Васілюк, Н.П. Зінчук, Т.У. Вярэніч, Ж.С. Міхайлава, С.В. Пятручык, С.М. Мамановіч, В.В. Дмітрук, В.В. Камовіч, І.У. Волк, Т.В. Даманскай, С.К. Каменевай, М.І. Забабуха.
Лепшыя матэрыялы з канферэнцыі будуць змешчаны ў зборніку “З навукай у будучыню”.

В. КАРПУК, загадчыца РМК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top