Стратэгічны характар двухбаковых адносін

Стратэгічны характар двухбаковых адносін

210562-01

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 27-28 лістапада знаходзіўся з афіцыйным візітам у Беларусі. У ходзе яго адбыліся перагаворы паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у вузкім і пашыраным колах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.
Ільхам Аліеў усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Дынаміка па ўсіх напрамках — пазітыўная

Кіраўнік азербайджанскай дзяржавы Ільхам Аліеў адзначыў, што Беларусь на шляху бурнага эканамічнага росту, у краіне актыўна вырашаюцца пытанні сацыяльнага дабрабыту. Адносіны дзвюх краін грунтуюцца на трывалай дружбе, выпрабаванай часам.
За апошнія гады зроблена некалькі афіцыйных візітаў кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў структур. Прэзідэнт Азербай-джана падкрэсліў, што будзе вельмі рады ў наступным годзе зноў прымаць з афіцыйным візітам Аляксандра Лукашэнку.
Ад імя азербайджанскага народа ён пажадаў Беларусі новых дасягненняў. «І мы як сябры заўсёды будзем побач, заўсёды будзем радавацца вашым поспехам», — паабяцаў Прэзідэнт Азербайджана.

Беларусь прапануе Азербайджану
пастаўкі аўтобусаў і цягнікоў

Прэзідэнт Беларусі не без гонару адзначыў высокую выніковасць сумеснага з Азербайджанам праекта па зборцы беларускіх трактароў МТЗ, тэхнікі МАЗ і МЗКЦ на Гянджынскім аўтамабільным заводзе. З 2007 года на яго плошчах сабрана больш як 6 тыс. трактароў «Беларус» і амаль 3 тыс. аўтамабіляў і прычэпаў.
На думку беларускага лідара, нямала магчымасцей для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і ў іншых сферах. Так, беларускі бок можа прапанаваць недарагія, але надзейныя аўтобусы МАЗ малога і сярэдняга класа для ўдасканалення транспартных зносін, а таксама чыгуначныя пасажырскія цягнікі, што выпускаюцца сумесна са швейцарскай кампаніяй «Штадлер». Для гарадскіх перавозак — камфартабельныя аўтобусы на экалагічных газагенератарных рухавіках, зборку якіх можна наладзіць у Азербайджане.

Акцэнт на новыя ідэі
і напрамкі супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі прапанаваў разгледзець з удзелам дзелавых колаў Азербайджана кааператыўныя магчымасці ў галіне нафтахіміі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што істотныя рэзервы ёсць у развіцці сустрэчных паставак тытуню і цыгарэт. Паводле яго слоў, такія адносіны трэба ствараць на доўгатэрміновай аснове.
На думку беларускага лідара, асаблівую актуальнасць у сучасным свеце мае сфера інфармацыйных тэхналогій і абароны інфармацыі. Ён лічыць неабходным прадаўжаць працаваць над пошукам сумесных праектаў у гэтай галіне.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэтая сустрэча на вышэйшым узроўні надасць дадатковы імпульс працэсу развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, напоўніць яго новым канкрэтным зместам.
«Азербайджан быў і застаецца надзейным сябрам і парт-нёрам Беларусі, — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы высока цэнім нашу дружбу і гатовы гэтак жа шчыра і адкрыта садзейнічаць пашырэнню вашых інтарэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе, калі вам гэта будзе выгадна».

Развіццё супрацоўніцтва
ад ВПК да нафтахіміі

Беларусь і Азербайджан былі і застаюцца надзейнымі стратэгічнымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках перагавораў.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перагаворы былі вельмі канструктыўныя і плённыя. Бакі пацвердзілі стратэгічны характар двухбаковых адносін і канстатавалі адсутнасць праблем або разыходжанняў паміж Беларуссю і Азербайджанам.
Паводле слоў беларускага лідара, сугучныя і падыходы да далейшых сумесных дзеянняў ва ўмовах стагнацыі сусветнай эканомікі і неадназначных прагнозаў развіцця міжнароднай сітуацыі.
У гэтым кантэксце прэзідэнты выказалі цвёрды намер надаць беларуска-азербайджанскім адносінам дадатковую дынаміку. Перш за ўсё гэта датычыцца гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Стварэнне вытворчасцей
з беларускімі тэхналогіямі

Стварэнне сумесных беларуска-азербайд-жанскіх вытворчасцей ужо мае добрую гісторыю, адзначыў Ільхам Аліеў, прывёўшы у прыклад Гянджынскі аўтамабільны завод.
Падводзячы вынікі перагавораў, ён расказаў, што былі вызначаны шляхі далейшага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы. Кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем адзначылі, што ва ўмовах крызісу тавараабарот паміж краінамі застаецца стабільным.
Ільхам Аліеў канстатаваў, што беларуска-азербайджанскія адносіны дасягнулі такога ўзроўню, які адпавядае інтарэсам народаў і дае магчымасць характарызаваць іх як адносіны паміж стратэгічнымі партнёрамі.
«Мы заўсёды імкнуліся падтрымліваць адзін аднаго. У далейшым будзем рабіць усё ад нас залежнае, каб Беларусь і Азербайджан заўсёды адчувалі падтрымку адзін аднаго. І ў міжнародных структурах, і ў эканамічнай кааперацыі — ва ўсіх пытаннях мы маем вельмі шчырыя адносіны», — сказаў ён.

Падпісан дагавор
аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве

Дакумент накіраваны на далейшае ўмацаванне і дыверсіфікацыю гандлёва-эканамічных сувязей на аснове ўзаемных інтарэсаў, а таксама якаснае паляпшэнне жыцця насельніцтва дзвюх краін. 28 лістапада таксама падпісана праграма сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана да 2025 года.
Акрамя таго, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Дзяржаўным фондам сацыяльнай абароны Азербайджана падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі таксама нацыянальныя акадэміі навук дзвюх краін, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў і Фонд развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджана.
На думку Кіраўніка беларускай дзяржавы, рэалізацыя падпісаных дакументаў будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгадных беларуска-азербайджанскіх сувязей у палітычным, гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным супрацоўніцтве.
Прэзідэнт Беларусі, падводзячы вынікі праведзеных перагавораў са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым, адзначыў, што бакі таксама выйшлі на новыя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных, нана-, біятэхналогій, ваенна-прамысловага комплексу, навуковых даследаванняў.
БелТА.

На здымку: Ільхам Аліеў і Аляксандр Лукашэнка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top