На хвалях радыёстанцыі “Радыё Брэст 104.8 FM” падведзены вынікі месячніка па бяспецы дарожнага руху “На крок апярэджвайце выпадак!”. Праводзіўся ён на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з ЗАСТ “Белнафтастрах”.
У Жабінцы акцыя прайшла 12 кастрычніка. У ёй прынялі ўдзел 85 вадзіцеляў, 30 з якіх страхуюць сваё аўто ў ЗАСТ “Белнафтастрах”.
У прамым эфіры перадачы “Без трывогі на дарозе” адбыўся розыгрыш галоўнага прыза — набору з сумкі-халадзільніка, тэрмаса і пледа, які дзякуючы “чароўнай” руцэ радыёвядучай Таццяны Холадавай дастаўся ўдзельніцы анкетавання, жыхарцы з Івацэвічаў Алене Папека. Дадатковы прыз ад ЗАСТ “Белнафтастрах” — сумку-халадзільнік, тэрмакубак і плед — атрымаў берасцеец Андрэй — слухач “Радыё Брэст”, які правільна адказаў на пытанне аб абавязковым страхаванні, зададзенае начальнікам цэнтра страхавых паслуг «Белнафтастраху» Святланай Паўленка ў пачатку перадачы.
На жаль, жабінкаўцам удача ў акцыі не пасміхнулася. Але гэта не галоўнае. Няхай шчасціць нашым землякам-кіроўцам на дарогах.
Наталля ВАЛОШКА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.