Победа досталась «Старту»

Победа досталась «Старту»

Перамога дасталася “Старту”
У мінулую суботу ў ФАУ “Бадзёрасць” прайшла V раённая спартакіяда “Вертыкаль-2010” сярод работнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама і кіраўнікоў раённых арганізацый. Яны змянілі дзелавыя касцюмы на спартыўныя, кабінеты — на спартзалы і басейн, і падзяліліся на пяць каманд: “Старт” (пад кіраўніцтвам А.С.Ануфрыюк), “Будаўнік” (А.І.Філіманюк), “Ураджай” (У.В.Барысюк), “Вымпел” (Ю.В.Кладніцкі) і “Алімп” (Г.І.Сцепанчук).
З прывітальным словам звярнуўся да ўдзельнікаў спартакіяды старшыня райвыканкама М.В.Токар. Пасля падняцця сцяга ўсе разышліся па секцыях.
Балельшчыкі з задавальненнем адзначалі перамогі спартсменаў. У кожным відзе спорту хутка сталі вызначацца свае лідэры, якія прыносілі камандам ачкі.
Цікава было назіраць, як страляюць прадстаўнікі розных каманд. Самыя трапныя стралкі — А.П.Апекуноў (“Алімп”), С.У.Дзмітрук (“Вымпел”) і А.А.Бутрым (“Будаўнік”). У дартце найбольш ачкоў набралі сярод жанчын Н.У.Ніжнік (“Вымпел”), А.С.Ануфрыюк “Старт”, І.Л.Коўган (“Ураджай”), а сярод мужчын — І.В.Галавейка (“Старт”), А.В.Батуля (“Будаўнік”) і Ю.А.Бычкоўскі (“Алімп”).
У першым жа сэце лідэрамі ў настольным тэнісе сталі — Ю.І.Козіч (“Вымпел”) і І.Л.Коўган (“Ураджай”).
Сур’ёзныя баталіі развярнуліся над шахматнымі дошкамі. Тут у пераможцах — Н.Л.Карпук (“Старт”), Л.А.Грузіна (“Вымпел”), А.П.Грыгарчук (“Вымпел”) і В.В.Сацюк (“Старт”).
Потым спаборніцтвы перамясціліся ў басейн. Адразу было бачна, хто наведвае яго рэгулярна, а хто — дзякуючы такім вось мерапрыемствам. Першай у эстафеце ў плаванні стала каманда “Старт”, “Алімп” адстаў усяго на 1 секунду. А вось у перацягванні каната “алімпійцам” не было роўных.
У веласіпеднай эстафеце (многія прывыклі ціснуць педалі аўто, таму “перабудавацца” пад двухколы транспарт было цяжкавата) перамогу святкавала каманда “Старт”.
Нарэшце хвалюючае і доўгачаканае падвядзенне вынікаў. Каманды-пераможцы — “Старт”, “Ураджай” і “Будаўнік” атрымалі дыпломы аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, а тыя, хто заняў першыя месцы ў асабістых заліках — каштоўныя падарункі. Аднак самае галоўнае, бадай ,не дыпломы і падарункі — а сяброўства са спортам, добры настрой, азарт і нефармальныя зносіны.
М.ХОМІЧ, галоўны сакратар спартакіяды.
На здымках: моманты спартакіяды “Вертыкаль-2010”.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top