“Усё ў тваіх руках” — пад такою назвай у ФАУ “Ба-дзёрасць” прайшоў турнір у міні-футболе сярод дзяцей-сірот Брэстчыны. Упершыню такое мерапрыемства аб’яднала хлопчыкаў з дзіцячых дамоў Дывіна, Быценя і Кобрынскай дзіцячай вёскі.
У турніры ўдзельнічалі 6 каманд, размеркаваных па дзвюх узроставых групах. У фінале за права чэмпіёнства змагаліся дзве дружыны Дывінскага дзіцячага дома: ФК “Дывін” і “Рэал-Дывін”. У выніку перамогу святкавала каманда “Дывін”. Другое і трэцяе месцы ў юных футбалістаў з “Рэал-Дывін” і “ДБ” з Быценскага дзіцячага дома.
Удзельнікі атрымалі кубкі, медалі, дыпломы, яшчэ — мячы і спартыўны інвентар ад Брэсцкай абласной федэрацыі футбола, а кожны юны спартсмен — новенькую форму ў падарунак.
Асаблівасцю турніру была намінацыя — “самая згуртаваная і дружная каманда”, якую выбіралі самі хлопчыкі. Цікава, што перамагла ў ёй каманда з гучнай назвай “Дружба” з Быценя.
У цэлым, атмасфера на турніры была добразычлівай, усіх перапаўнялі эмоцыі. Футбалісты пазнаёміліся з выхаванцамі іншых дзіцячых дамоў, арга-нізатарамі, валанцёрамі, балельшчыкамі.
У планах арганізатараў турніру — зрабіць яго традыцыйным, сабраць яшчэ больш дзяцей з іншых гарадоў Беларусі.
Наталля КАЗЛОВА.
На здымку: удзельнікі футбольнага турніру “Усё ў тваіх руках”
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.