Калі перад вамі безгаспадарны прадмет

Калі перад вамі безгаспадарны прадмет

0444

Побач з надзвычайнымі сітуацыямі прыроднага і тэхнагеннага характару, якія ўзнікаюць ад выпадковага збегу абставін, чалавецтва перыядычна перажывае трагедыі, што выклікаюцца наўмыснымі мэтанакіраванымі дзеяннямі людзей. Яны заўсёды звязаны з насіллем і атрымалі назву тэрарызм.
Тэрарысты могуць устанавіць выбуховую прыладу ў самых нечаканых месцах: на дарогах і транспарце, у жылых дамах, грамадскіх месцах і прыпаркаваных аўтамабілях.
Калі вы карыстаецеся грамадскім транспартам, то звяртайце ўвагу на пакінутыя сумкі, партфелі, скруткі, цацкі і іншыя безгаспадарныя прадметы. У іх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя ўстройствы. Калі заўважыце такі прадмет, адразу ж паведаміце пра гэта вадзіцелю, машыністу цягніка, любому работніку міліцыі. Як правіла, выбуховыя прадметы закладваюцца ў падвалах, на першых паверхах, каля смеццеправодаў, пад лесвіцамі дамоў.
Будзьце пільныя і ўважлівыя! Калі заўважаеце падазроны прадмет, не падыходзьце і не датыкайцеся да яго. Памятайце! Знешні выгляд можа ўтойваць сапраўднае яго прызначэнне. У якасці камуфляжа для выбуховых устройстваў выкарыстоўваюцца звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, скруткі, скрынкі, цацкі і г.д.
Нельга самастойна праводзіць дзеянні з такімі прадметамі, таму што гэта можа прывесці да выбуху. Абмяжуйце доступ да іх пабочных асобаў, забяспечце ахову яго месцазнахо-джання. Удакладніце прыналежнасць у наведвальнікаў, што знаходзяцца каля аб’екта.
Тэрмінова паведаміце пра знаходку ў міліцыю па тэлефоне 102.
ААПП Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top