Новая схема махлярства

Новая схема махлярства

bel600_600x400

Навіна аб тым, што ў краіне з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя, з’яўляецца цяпер адной з самых абмяркоўваемых. Махляры пачалі праяўляць актыўнасць яшчэ да аб’яўлення гэтай навіны. Так, паводле інфармацыі УСК па Брэсцкай вобласці, раніцай 3 лістапада ў дом 86-гадовай пенсіянеркі з вёскі Купяцічы Пінскага раёна зайшлі дзве жанчыны. Яны выдалі сябе за сацыяльных работніц і сказалі, што ім неабходна перапісаць нумары грашовых купюр для наступнага абмену. Пажылая жанчына перадала няпрошаным гасцям 1 мільён рублёў, але пасля таго, як ілжэсацработніцы пайшлі, пенсіянерка не далічылася 400 тысяч рублёў. У Лунінецкім раёне даверлівыя муж і жонка аддалі аферыстцы 16 мільёнаў рублёў — для абмену старых грошай на новыя. Дзяўчыну затрымалі ў той жа дзень.
Як працуюць махляры? Злачынцы ў асноўным выдаюць сябе за работніц сацыяльных службаў і банкаўскіх устаноў. Для перакананасці яны могуць дастаць з папак ці партфеляў нейкія ведамасці і ўпісваць у іх вашы персанальныя дадзеныя, напісаць распіску аб атрыманні ад вас грошай.
Як правіла, ахвярамі становяцца пажылыя і састарэлыя людзі, асабліва тыя, хто пражывае адзінока ў сельскай мясцовасці. Такія злачынствы заўсёды цяжка раскрыць. Многія пацярпелыя не могуць дакладна апісаць знешнасць злачынцы, скласці яго суб’ектыўны партрэт ці апазнаць.
Замест новых грошай махляры, вядома, пакідаюць даверлівым грамадзянам фальшывыя купюры.
Што рабіць? Калі да вас прыйшлі такія сацыяльныя работнікі, не палянуйцеся, адразу ж патэлефанаваць да кіраўніцтва той установы, якую яны называюць, ці па тэлефоне 102. І яшчэ раскажыце аб гэтых схемах сваім родным, асабліва людзям пажылага ўзросту.
Артыкул 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за выраб, захоўванне, збыт фальшывых грошай ці каштоўных папер. Так, выраб, захоўванне з мэтай збыту ці збыт падробнай нацыянальнай валюты, дзяржаўных ці іншых каштоўных папер, намініраваных у нацыянальнай ці замежнай валюце, каштоўных папер, намініраваных у замежнай, караецца абмежаваннем волі ад 2 да 5 гадоў ці пазбаўленнем яе на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры, — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Яшчэ раз нагадваю: да 1 ліпеня 2016 года мы будзем жыць з цяперашнімі грошамі.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top