Ёсць ідэя? Падзяліся!

Ёсць ідэя? Падзяліся!

logo

Жабінкаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэспубліканскім моладзевым праекце “100 ідэй для Беларусі”. Ён накіраваны на стварэнне і прасоўванне канкрэтных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак. Гэта своеасаблівы марафон, дзе кожны можа прапанаваць сваю ідэю для далейшай рэалізацыі. У вас ёсць думка ці слушная прапанова? Падзяліцеся ёю! Найбольш рэалістычныя моладзевыя інавацыйныя ідэі і праекты будуць удзельнічаць у другім (абласным) этапе конкурсу. Аўтары самых паспяховых работ атрымаюць магчымасць прэзентаваць свае тэхнічныя, навуковыя праекты, бізнес-ідэі і інш.
Каб заявіць на ўсю краіну пра сваю ідэю — накіруй заяўку да 14 снежня 2015 года на электронны адрас zhabinka-brsm@yandex.by або дашлі яе на адрас: 225101, г.Жабінка, вул.Шашэйная, д.1, Жабінкаўскі РК ГА “БРСМ” (з паметкай “100 ідэй для Беларусі”).
Вольга ПЛАВУХ, першы сакратар РК “БРСМ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top