Меры недастатковыя

Меры недастатковыя

КГККамітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці праверана, як Жабінкаўскі райвыканкам рэалізуе ў раёне мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады, ацэнена яго работа ў каардынацыі і рэалізацыі мерапрыемстваў. Паводле атрыманых вынікаў можна канстатаваць, што прадугледжанае ў праграме павышэнне эканамічнай эфектыўнасці АПК і даход сельгаспрадпрыемстваў, умацаванне прэстыжнасці пражывання ў сельскай мясцовасці і на гэтай аснове забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі ў раёне — не дасягнута. Выканаўчай уладай не прыняты дастатковыя меры ў выкананні мерапрыемстваў праграмы.
Не выконваюцца вытворчыя паказчыкі Дзяржпраграмы: у 2012 і 2013 гадах пяць з сямі, а ў 2014-ым — тры з шасці. Недаатрыманне прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі напрамую ўплывае на эканамічную эфектыўнасць сельскагаспадарчай галіны і з’яўляецца адной з прычын вострага недахопу ўласных абаротных сродкаў у сельгаспрадпрыемствах раёна для вядзення фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Асноўнымі прычынамі невыканання заданняў у вытворчасці збожжа і насення рапсу з’яўляюцца парушэнні галіновых рэгламентаў вырошчвання прадукцыі раслінаводства, у тым ліку недастаткова клапоцяцца спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў аб павышэнні ўрадлівасці глебы, у прыватнасці, мінеральных угнаенняў уносіцца вельмі мала. Без тукаў і сёлета сеяліся азімыя ў СВК “Маціевічы”, ААТ “Жабінкаўскі” і “Ракітніца”, ПУАП “Азяты”.
Не надаецца пэўнай увагі выкананню мерапрыемстваў па прывядзенні затрат на вытворчасць сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання да нарматыўнага ўзроўню і павышэння прадуктыўнасці галін сельскай гаспадаркі. Летась у раёне была нізкая эфектыўнасць работы па ўзнаўленні малочнага статка, захаванасці кароў і маладняку буйной рагатай жывёлы, у выніку выхад цялят на 100 кароў склаў толькі 75 галоў. Найменшы — у ААТ “Ракітніца” і СВК “Маціевічы”. Не змянілася адносна сітуацыя і сёлета. У студзені-жніўні ў ААТ “Ракітніца” атрымана толькі 31 цялё на 100 кароў, у СВК “Маціевічы” — 41. І калі ў ААТ “Ракітніца” сітуацыя тлумачыцца аб’ектыўнымі прычынамі, то ў СВК “Маціевічы”, галоўным чынам, суб’ектыўнымі.
Недахоп у зааветэрынарных спецыялістах і, у цэлым, кіруючых работнікаў і спецыялістаў характэрны для ўсяго раёна. Так, на 1 сту-дзеня 2015 года неабходны былі 22 зааветэрынарныя спецыялісты, 7 — інжынераў, 6 — аграномаў. У цэлым, недахоп кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна складае 60 чалавек.
На Жабінкаўшчыне неэфектыўна выка-рыстоўваюцца сродкі, якія выдзелены на будаўніцтва і рэканструкцыю малочнатаварных ферм, што адмоўна ўплывае на эканоміку гаспадарак. Так, за перыяд рэалізацыі абласной праграмы развіцця малочнай галіны ў раёне пабудавана 2 малочнатаварныя фермы з 12 прадугледжаных — “Шпіталі” і “Курпічы”, а таксама праведзена рэканструкцыя дзесяці.
Разам з тым за мінулы год у параўнанні з 2013-ым на ферме “Курпічы” зніжана прадуктыўнасць кароў на 420 кг ці на 6,1% і склала 6852 кг. У “Шпіталях” надой на карову быў толькі 5353 кг пры сярэднераённым 5979 кг. А яшчэ на гэтых фермах летась не надоена ніводнай тоны малака гатункам “экстра”. Не лепш ідуць справы і сёлета: з МТФ “Курпічы” рэалізавана толькі 2,3% малака гатункам “экстра”, са “Шпіталёў” — ніводнага.
Акрамя таго, рэканструяваная з прыцягненнем ільготных крэдытных рэсурсаў МТФ “Старое Сяло” ПУАП “Азяты” не адпавядае патрабаванням Кіраўніка дзяржавы. Тут няма камп’ютарнага забеспячэння вытворчых працэсаў і кіравання статкам.
Трэба адзначыць, што ў раёне з году ў год не выконваюцца чатыры з шасці паказчыкаў, прадугледжаных абласной праграмай па развіцці малочнай галіны: па нарошчванні пагалоўя кароў, валавой вытворчасці малака і надоях на адну карову, выхадзе цялят.
На Жабінкаўшчыне не прыняты дастатковыя меры ў забеспячэнні эфектыўнага вырошчвання бульбы.
Нягледзячы на выкананне практычна ўсіх запланаваных мерапрыемстваў у сацыяльнай сферы, у раёне не ў поўным аб’ёме забяспечваюцца нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У ходзе маніторынгу гандлёвых аб’ектаў выяўлена адсутнасць устойлівага асартыменту тавараў паўсядзённага попыту. У жыллёва-камунальнай гаспадарцы не выкананы нарматыў удзельнай вагі вуліц з удасканаленым пакрыццём у трох з сямі сельсаветаў (Ленінскі, Жабінкаўскі і Ракітніцкі). У ахове здароўя не выкананы нарматыў забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі і ўчастковымі (тэрапеўтамі і педыятрамі сумарна) у Крыўлянскім і Ракітніцкім сельсаветах.
Мерапрыемствы па ра-звіцці электраэнергетыкі і газіфікацыі, па рамонце і ўзнаўленні водазабеспячэння і водаадвядзення, запланаваныя на 2011-2015 гады, у раёне выкананы. Разам з тым пад час наведвання аграгарадка Хмелева адзначана, што ў двухпавярховых дамах, што знаходзяцца на балансе СВК “Хмелева”, у дзесяці кватэрах з дваццаці не падведзены газ. Пры гэтым будаўніцтва размеркавальнага газаправода для газіфікацыі жыллёвага фонду завершана яшчэ ў снежні 2012 года. У дамах адсутнічае цэнтральнае ацяпленне, у кватэрах устаноўлены катлы на цвёрдым паліве, адна з іх ацяпляецца з дапамогай электраэнергіі.
Наталля КОЛБ, намеснік начальніка ўпраўлення кантролю за работай
АП і ПК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top