Утворана абасобленая група ваенкамата

Утворана абасобленая група ваенкамата

ВоенкоматЯк вядома 31 жніўня г.г. адбылося зліццё Жабінкаўскага і Кобрынскага ваенных камісарыятаў. Аб’яднаны ваенкамат узначаліў палкоўнік Ігар Уладзіміравіч Круглоў (на здымку). Ён дастойны афіцэр, патрабавальны і сумленны дэпутат райсавета, добры сем’янін. Дарэчы, пад яго кіраўніцтвам Кобрынскі раённы ваенны камісарыят тройчы займаў першыя месцы ў арганізацыі работы аналагічных структур Брэстчыны, а сёлета стаў лепшым у краіне.
Пад час гутаркі Ігар Уладзіміравіч патлумачыў, што цяпер на базе Жабінкаўскага камісарыята ўтворана абасобленая група. Такую рэарганізацыю сёлета перажылі яшчэ два камісарыяты Брэсцкай вобласці. Зроблена гэта з мэтай рэалізацыі праграм Міністэрства абароны ў будаўніцтве і рэфармаванні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Цяпер абасобленая група Жабінкаўскага раёна прадстаўлена двума афіцэрамі. Кіраўнік яе падпалкоўнік Эдуард Рыгоравіч Аксюціч і намеснік ваеннага камі-сара па тэрытарыяльнай абароне маёр Яўген Аляксандравіч Бінецкі. У групу ўваходзяць яшчэ трое вядучых спецыялістаў Аксана Бышэвіч, Аляксандр Кавальчук і Тамара Нікіцюк, якія маюць багаты вопыт работы і сумленна выконваюць свае абавязкі на працягу многіх гадоў.
Абасобленая група знаходзіцца ў ранейшым будынку камісарыята. Функцыі і задачы яе адрозніваюцца ад ранейшых. Цяпер, напрыклад, каб стаць ці зняцца з воінскага ўліку, атрымаць ваенны білет ці розныя даведкі аб сацыяльным статусе, атрымаць іншыя юрыдычна значныя дакументы, грамадзянам трэба наведвацца ў Кобрын. А вось прызыў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве па-ранейшаму ажыццяўляецца ў аба-собленай групе і адпаведна ўсе пытанні наконт гэтага вырашаюцца ў Жабінцы.
Завяршаючы гутарку, Ігар Уладзіміравіч Круглоў парэкамендаваў, перш чым адпраўляцца ў Кобрын, неабходна пра-кансультавацца ў работнікаў абасобленай групы паводле пытанняў, якія вас цікавяць. Адрас яе г.Жабінка, вул.Катоўскага, 7. Працоўны дзень пачынаецца з 8.30 і доўжыцца да 17.30 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00, выхадныя — субота, нядзеля). Кансультацыі можна атрымаць і па тэлефонах 2-12-78, 2-16-01, 2-11-93.
Калі да вас аднесліся няўважліва работнікі абасобленай групы, то палкоўнік Ігар Круглоў рэкамендуе звяртацца ў дзяжурную службу ваеннага камісарыята па Жабін-каўскім і Кобрынскім раёнах на тэлефон (801642)2-23-56 ці асабіста да яго — (801642)2-12-78.
Цяпер у Беларусі праходзіць асенні прызыў. Многія жабінкаўцы таксама апранулі вайсковую форму і ўжо жывуць у казармах розных часцей. А таму на заканчэнне нашай гутаркі Ігар Уладзіміравіч пажадаў усім прызыўнікам дастойна адслужыць тэрміновую ваенную службу і здаровымі вярнуцца дадому, а тыя, хто зацікаўлены ў працаўладкаванні на службу па кантракце, могуць звяртацца па тэлефонах у Кобрыне, якія пазначаны крышачку вышэй.
Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top