Гаварылі пра камунальныя паслугі

Гаварылі пра камунальныя паслугі

IMG_7070

На адзіны дзень інфармавання да работнікаў культуры Жабінкаўшчыны, які праводзіўся ў зале гарадскога Дома культуры, завіталі намеснік начальніка Галоўнага фінансавага ўпраўлення Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Міхаіл Лобараў і начальнік фінансавага аддзела Жабінкаўскага райвыканкама Святлана Плавух. З гасцямі прысутных пазнаёміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама, загадчык сектара культуры Наталля Бернат. На гэты раз адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны развіццю сферы жыллёва-камунальных паслуг у Брэсцкай вобласці. Дарэчы, галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі на Берасцейшчыне ўяўляе сабой 44 прадпрыемствы, на якіх працуе звыш 20630 чалавек. Насельніцтву аказваюцца наступныя паслугі: абслугоўванне жыллёвага фонду, вода- і цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне, саначыстка, лазневае абслугоўванне, забеспячэнне паліўнымі брыкетамі і дровамі. Сёлета за дзевяць месяцаў арганізацыямі сістэмы рэалізавана платных паслуг насельніцтву вобласці на 659,2 мільярда рублёў, у тым ліку платных жыллёва-камунальных — на 599,2 мільярда, дадатковых платных — на 93 мільярды рублёў.
Прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзіныя ў рэспубліцы другі год запар працуюць з юрыдычнымі асобамі без скрыжаванага субсідзіравання, з насельніцтвам — згодна з планава-разліковымі цэнамі. У выніку за 2014-ы год і дзевяць месяцаў сёлетняга сэканомлена на камунальных паслугах у параўнанні з 2013-ым годам 319,4 мільярда рублёў. Узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг паводле вынікаў дзевяці месяцаў 2015-га склаў толькі 30,7 працэнта.
Асвятляючы тэму адзінага дня інфармавання, госць з Берасця Міхаіл Лобараў падрабязна расказаў, якая работа праводзіцца ў населеных пунктах вобласці ў развіцці сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі, у кацельнай гаспадарцы, тэхнічным абслугоўванні жылфонду, бягучым рамонце месцаў агульнага карыстання (пад’ездаў), капітальным рамонце жылля, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Ён адзначыў, што ўся дзейнасць камунальнікаў накіравана на захаванне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па жыллёва-камунальных паслугах, што аказваюцца насельніцтву, павышэнне іх якасці і зніжэнне затрат пры ажыццяўленні. Напрыклад, каб стопрацэнтна забяспечыць жыхароў кварталаў забудоў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў вадой сёлета, як прадугледжваецца сацыяльнымі стандартамі, вядзецца будаўніцтва 62,1 км сетак водазабеспячэння на ўмовах долевага ўдзелу сродкаў бюджэту і насельніцтва. Прадугледжана будаўніцтва 25 аб’ектаў. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдаткавана 5500 мільёнаў рублёў, сродкі насельніцтва складаюць 5000 мільёнаў. За дзевяць месяцаў 2015-га года ўведзена ў эксплуатацыю 13 аб’ектаў, агульнай працягласцю сетак водазабеспячэння 28,7 км. Акрамя гэтага, ў аграгарадках будуецца 48,2 км сетак водазабеспячэння (17 аб’ектаў) і 3 станцыі абезжалезвання. Для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў са сродкаў бюджэту вобласці прадугледжана фінансаванне ў памеры 8200 мільёнаў рублёў. Міхаіл Ільіч адзначыў, што далейшае развіццё сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі ў вобласці будзе ажыццяўляцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада на 2016-2020 гады”. Асноўныя яе напрамкі — 100-працэнтнае забеспячэнне насельніцтва гарадоў і гарадскіх пасёлкаў цэнтралізаваным водаадвядзеннем, а насельніцтва аграгарадкоў якаснай пітной вадой, рэканструкцыя каналізацыйных калектараў і вадаводаў ў гарадах, будаўніцтва ачысных збудаванняў каналізацыйных з прыцягненнем замежных інвестыцый.
Падрабязна былі пра-аналізаваны набыткі ў ака-занні іншых жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву вобласці. Шкада, што дакладчык не называў, што робіцца ў развіцці камунальных паслуг у Жабінкаўскім раёне. Тады маглі б узнікнуць і пытанні. На жаль, іх не было.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top