Не забудзьце ў цёмны час пра флікер

Не забудзьце ў цёмны час пра флікер

a0263931e84cf117e4122700784bddf8

Кароткі восеньскі дзень, цёмныя раніцы і надвячоркі становяцца прычынай павелічэння аварый з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, асабліва тых, хто не пазначае сябе флікерамі.
З мэтай стабілізацыі абстаноўкі з аварыйнасцю, прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў на Жабінкаўшчыне з 13 па 22 лістапада праводзіцца дэкада “Восень — пара флікераў”. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры перамяшчэнні па краі праезджай часткі ў цёмны час сутак вышэйназваным удзельнікам дарожнага руху неабходна абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі. Парушальнікаў Правілаў дарожнага руху чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічыняў. За парушэнне ПДР у нецвярозым стане штраф узрастае ад трох да пяці базавых велічыняў.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top