“Сябры мае! Прыгожы наш саюз!”

“Сябры мае! Прыгожы наш саюз!”

13 посвящение 2015

Гэтыя бессмяротныя класічныя радкі сталі дэвізам традыцыйнага штогадовага Пушкінскага балю, што ладзіўся 8 лістапада для ліцэйскай сябрыны Жабінкі.

У той памятны дзень 61 навучэнец нашага ліцэя быў прыняты ў дружную ліцэйскую сям’ю. Урачыстая зала гарадскога Дома культуры, зачараваныя твары юнакоў і дзяўчат, шмат кветак, шчырыя і 14 посвящение 2015прыветлівыя ўсмешкі, музыка— усё адразу выклікала ўзнёслы святочны настрой.
Гаспадарамі мера-прыемства былі дзесяцікласнікі, якія трымаліся на сцэне нібыта сапраўдныя артысты. У зале панавала атмасфера часоў XIX стагоддзя. Па-сапраўднаму святочнае мерапрыемства было прасякнута павагай да гістарычных асобаў — Пушкіна, Дэльвіга, Кюхяльбекера ды іншых, што некалі праславілі Царскасельскі ліцэй у якасці навучальнай установы вышэйшага ўзроўню.
Сярод атмасферы пазамінулага стагоддзя вылучаліся 16 посвящение 2015сучасныя танцы ў выкананні дзяўчат адзінаццатых і дзясятых класаў. З вялікай цікавасцю гледачы назіралі за пастаноўкай “Спячая прынцэса” на англійскай мове, якую выканалі ліцэісты пад кіраўніцтвам Алены Дамасевіч. Дзякуючы выдатнай гульні, цікавым касцюмам і прыгожым дэкарацыям многія з тых, хто нават не ведаў гэтай замежнай мовы, мог зразумець галоўную ідэю спектакля: дабро заўсёды перамагае зло. І канечне ж, усіх без выключэння прысутных захапіў сваёй велічнасцю і лёгкасцю галоўны бальны танец — вальс у выкананні будучых выпускнікоў.
А новых ліцэістаў віталі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Тарасевіч, святар Свята-Пакроўскага храма Андрэй Петрусевіч, дырэктар ліцэя Аляксандр Паляшчук, класныя кіраўнікі дзясятых класаў.
Хутка праляцелі дзве гадзіны, і калі прыйшоў час развітвацца, мне ўспомнілася, як год таму і мяне таксама ў падобнай святочнай атмасферы прымалі ў ліцэісты. Хочацца пажадаць юнакам і дзяўчатам старання, поспехаў у вучобе, здзяйснення іх мар і надзей.
Алена БАБРОВА, навучэнка 11 класа ліцэя г.Жабінка.
На здымку: такімі чароўнымі выглядалі ў святочны дзень юныя ліцэісткі.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top