Гратаж “драпае”, але зачароўвае

Гратаж “драпае”, але зачароўвае

_DSC3116На трэцім паверсе РЦТДіМ у прасторным пакоі з шыльдай на дзвярах “Выяўленчае мастацтва” на дзіва ціха, хоць за доўгім сталом сядзяць з дзясятак дзяўчынак. Яны схіліліся над вялізнымі аркушамі паперы, засяроджана праводзяць пэндзлікамі і алоўкамі. На белых аркушах з’яўляюцца рознакаляровыя плямы. Яшчэ з некалькі дакладных рухаў — і бясформенныя на першы погляд “кляксы” ператвараюцца ў прыгожых малпачак на ліянах, вясёлку, поні ля цыркавога шатра, букет кветак, усмешлівае сонейка. Багатая дзіцячая фантазія не мае межаў.

— Кожны занятак мае выхаванцы цікавяцца: а што сёння малюем? — расказвае кіраўнік аб’яднанняў _DSC3118па інтарэсах “Вясёлы пэндзлік”, “Я малюю”, “Алоўкі” Алена Мікалаеўна Філіповіч. — Заўжды раю юным мастакам знаходзіць сюжэты самастойна. Іх, паверце, вельмі многа. Нават ідучы ў школу, можна звярнуць увагу на барвова-жоўтае лісце ў парку, на восеньскія кветкі, на аднагодкаў, якія забаўляюцца з мячом. Дзеці заўважаюць прыгажосць і потым з задавальненнем увасабляюць убачанаена паперы.
Алена Мікалаеўна пад час заняткаў прапаноўвае дзецям маляваць фарбамі, фламастарамі, алоўкамі. Аднак яна выкарыстоўвае і нетрадыцыйныя сродкі, тэхнікі для выражэння творчага мыслення, думак, перажыванняў, настрою. “На наступных “уроках” у нас на выбар кляксаграфія, грызайль або монатылія”, — кажа настаўніца вучням. Назвы тэхнік захапляюць творчых мастакоў, і ў чарговы раз яны бягуць у РЦТДіМ нават раней назначанага часу. Аказваецца, можна маляваць таксама клеем, соллю, свечкай, ватай. Спрабавалі вучні А.М.Філіповіч ствараць шэдэўры на мятай, мокрай паперы. Вынік быў прыгожы і незвычайны. Галоўнае, атрымлівалася ва ўсіх дзяцей! А гэта — стымул для далейшай творчасці.
А зусім нядаўна настаўніца навучыла сваіх выхаванцаў рабіць карціны ў стылі “гратаж”.
— О-о-о, гэта вельмі цікавы накірунак мастацтва, — расказвае Даша Дземянюк, адна з гурткоўцаў. — _DSC3117Спачатку шчыльны аркуш паперы неабходна размаляваць алоўкамі (можна васкавымі). Затым акуратна пацерці будучы малюнак свечкай і пакрыць трэцім слоем гуашшу. Калі высахне — можна брацца за работу, а дакладней, за “драпачку” — пруток, пяро, спісаны стрыжань. Тут ужо — як фантазія падкажа. Мне хацелася намаляваць вясну. Вострым пяром прадрапала контуры стройнай дзяўчыны. Бацькі ўхвалілі маю спробу. Затым захацелася зрабіць серыю работ у гэтым стылі. Так з’явілася “Лета” і “Восень”.
Сяміклас-ніца рас-казала таксама, што гратаж дазваляе ёй нібыта трапляць у нейкую краіну цудаў. Намалюнках дзіўна спа-лучаюцца цёмнае і светлае, фон і ўласна контуры. Загадкава і незвычайна праяўляюцца каляровыя сюжэты. Назвы сваім работам выхаванцы даюць таксама мілагучныя: “Горад ліхтароў” (Ліза Ляўковіч), “Радасці ката” (Ірына Філіповіч), “Салодкія фантазіі” (Ксенія Рэмеш), “Пяшчота” (Каця Дзямчук), “Палёт мары” (Маша Мацвяюк), “Прабуджэнне зямлі” (Косця Магіла).
Дарэчы, гэтыя малюнкі з’явіліся на выставе ў фае РЦТДіМ Абавязкова наведайце яе. Гратаж драпае паперу і зачароўвае душу.
Улад СААКАЎ, сябра гуртка “Юны журналіст”.
На здымку: Алена Філіповіч і Даша Дземянюк ля выставы.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top