Уладзімір Пузырэўскі: “Хочаце дасягнуць вяршыняў — пераадольце бар’еры сумненняў”

Уладзімір Пузырэўскі: “Хочаце дасягнуць вяршыняў — пераадольце бар’еры сумненняў”

IMG_682011 лістапада ў Ленінскай, Ракітніцкай СШ і Жабінкаўскай спецыяльнай школе-інтэрнаце прайшло ўганараванне пераможцаў акцыі “Гарызонты сённяшняга — перспектывы на будучыню”.
Акцыя стала традыцыйнай у Жабінкаўскім, Камянецкім і Маларыцкім раёнах. Ужо трэці раз запар яе праводзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пузырэўскі.
У рамках акцыі школьнікі па запрашэнні Уладзіміра IMG_6867Іванавіча наведваюць горад-герой Мінск, знаёмяцца з беларускай сталіцай, між іншым, з працай Парламента краіны. Паводле вынікаў конкурсу сачыненняў, у якіх вучні занатоўваюць свае ўражанні, думкі, мары, лепшыя традыцыйна атрымліваюць падарункі з рук народнага абранніка. Асаблівасць сёлетняй акцыі ў тым, што гонар пераступіць парог Дома ўрада ўпершыню атрымалі вясковыя старшакласнікі і прадстаўнік школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку.
У сваіх работах яны апісалі не зусім звычайную вандроўку, калі пашчасціла пабываць у Авальнай зале, дзе нараджаюцца законы роднай краіны, і пазнаёміцца з музеем гісторыі айчыннага парламентарызму; за “круглым сталом” адрасаваць свае пытанні непасрэдна дэпутату і наведаць Музей Вялікай Айчыннай вайны ды іншыя цікавыя мясціны сталіцы.
І вось, літаральна праз два тыдні, Уладзімір Пузырэўскі завітаў з прыемнай місіяй на Жабінкаўшчыну. Першы прыпынак — зусім невыпадкова — у Ленінскай школе. Тут у выпускным класе вучыцца Настасся Лахаюк. Менавіта яе пісьмовая работа прызнана IMG_6892найлепшай.
Минск… Сам город очень красивый: здания, улицы, люди, атмосфера — всё было таким уютным и родным. Места, где мы были, поразили своей живописностью и красотой. Этот солнечный день, пожалуй, самый незабываемый в моей жизни. Такой шанс выпадает не всем и не всегда. Полученные впечатления останутся в памяти на всю жизнь. Побывать в месте, где решаются главные вопросы и проблемы моей страны — большая честь для меня…. Беседа с Владимиром Ивановичем Пузыревским изменила мое отношение ко многим вещам. Он сказал: «Для того, кто стучится в дверь, — она рано или поздно откроется. Если ты чего-то хочешь, то всегда своей цели добьешься, главное что-то для этого делать». Эти слова я не забуду никогда! Они будут служить стимулом для меня, напоминать о том, что главное очень чего-то захотеть, работать над этим, и тогда всё обязательно получится…
(З сачынення Настассі ЛАХАЮК).
На сустрэчу з юнакамі і дзяўчатамі аграгарадка Ленінскі ў прыгожую школьную залу разам з Уладзімірам Іванавічам прыйшоў старшыня СВК “Рагазнянскі” Аляксандр Семянюк. Менавіта дзякуючы ягонай падтрымцы, падкрэсліў дэпутат, здзейснілася запамінальнае падарожжа ў сталіцу на камфартабельным аўтатранспарце. Са свайго боку Аляксандр Васільевіч, звяртаючыся да вучняў, падкрэсліў:
— Я ганаруся вамі, вы ўсе раслі на маіх вачах. Цяпер добра вучыцеся, а мы — працуем. Пакуль вы напаўняеце дзённікі выдатнымі адзнакамі, гэтак жа вашы бацькі рупяцца на зямлі. Вынік добры і ў класах, і ў калгасе. (Я не саромеюся слова “калгас”, бо працуем заўжды калектыўна, разам). Разам і поспех падзяляем: за мінулы год “Рагазнянскі” — восьмы сярод 216 гаспадарак вобласці па надоі на карову, 54-ы ў рэспубліцы з 2000 сельгаспрадпрыемстваў у эфектыўнасці вытворчасці.
Пераможца атрымала ў падарунак ад Уладзіміра Пузырэўскага планшэт, паднесла яму сувенір, зроблены ў школе, і сфатаграфавалася на памяць (здымак 1).
Госці спяшаліся далей, бо іх ужо чакалі ў Ракітніцкай школе, дзе вучыцца Алена Ігнацюк (здымак 2). Яе сачыненне мае “бронзавы адліў”. За тое Уладзімір Іванавіч падараваў дзяўчыне набор нямецкіх ручак, пры гэтым весела заўважыў:
— Яны мною “намоленыя”, тэсты з такімі пер’ямі пройдзеш абавязкова — самі за цябе напішуць! — але праз імгненне дадаў: — А ўсё ж (на ўсялякі выпадак) усе заданні вывучы на зубок…
Усіх вельмі зацікавіў краязнаўчы пакой у школе. Надзвычай змястоўную экскурсію па ім правёў настаўнік геаграфіі Сяргей Алехнік. Высокі госць ахвотна пакінуў запіс у кнізе водгукаў: “Са словамі ўдзячнасці за захаванне гісторыі роднага краю”.
Апошнім месцам для прыемнай і незабыўнай сустрэчы стала школа-інтэрнат. Прычым такой яна была не толькі для навучэнцаў, але й самога Уладзіміра Пузырэўскага. Са шчырым хваляваннем слухаў ён расказ дырэктара ўстановы Аляксандра Кавальчука пра жыццё і клопаты выхаванцаў школы (дарэчы, падобнага тыпу навучальных устаноў у Беларусі ўсяго пяць, адна з іх — у Жабінцы). Са свайго боку госць паабяцаў аказаць дапамогу школе. А сёння ўручыў вельмі заслужаны падарунак — аўтаручку “Паркер” — Ягору Карпуку, які заняў у конкурсе сачыненняў высокі “сярэбраны” радок (здымак 3). Пад час уганаравання Уладзімір Іванавіч прамовіў:
— Хочацца, каб як мага больш дзвярэй расчынілася перад вамі, адна з іх сёлета з маёй дапамогай адамкнулася перад Ягорам, які пабываў у Парламенце. Хочаце дасягнуць вяршыняў у жыцці — пераадольце бар’еры сумненняў. Можа, трошкі рана, але віншую вас з Новым годам, які павінен неўзабаве прыйсці, каб прынесці вам шчасце.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top