19 лістапада — Сусветны дзень некурэння

19 лістапада — Сусветны дзень некурэння

55a08554ebdc9
Праявіце волю — адмоўцеся ад шкоднай звычкі

Чалавек, які курыць, аўтаматычна трапляе ў асобую зону рызыкі, змяншае свае шанцы пражыць здаровае, а значыць і шчаслівае жыццё. Лёгкія курца ў дзесяць разоў больш схільныя да бранхітаў і эмфізэмы, чым у таго, хто не паддаўся гэтай шкоднай звычцы. Сардэчна-сасудзістыя захворванні — спадарожнікі курцоў. Смяротнасць ад інфаркту, інсульту ў іх у чатыры разы большая, чым у тых, хто не курыць. У іх вельмі часта развіваюцца захворванні перыферычных сасудаў, што вядзе да трафічных парушэнняў, у некаторых выпадках і да гангрэны.
Анкалогія падстраўнікавай залозы, страўніка, стрававода, кішэчніка і іншыя захворванні страўнікава-кішачнага тракта часцей сустракаюцца менавіта ў аматараў выкурыць цыгарэтку. У жаночым арганізме тытунь парушае рэпрадуктыўныя функцыі, спрыяе развіццю астэапарозу. Маці, якая курыць, практычна пазбаўляе сваё дзіця шанцаў расці здаровым.
Комплексныя меры, якія сталі прымяняцца ў многіх краінах, у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь, куды ўваходзяць: прапаганда здаровага ладу жыцця, спецыяльна распрацаваныя і прынятыя нарматыўныя дакументы, якія забараняюць курэнне ў грамадскіх месцах, на працы, у транспарце і іншыя — фарміруюць атмасферу нецярпімасці грамадства да тытунекурэння. Дзякуючы гэтаму мяняецца свядомасць людзей, многія прыходзяць да разумення, што неабходна кінуць курыць. Але, як паказвае практыка, толькі адзінкі, дзякуючы намаганням волі, здольныя адмовіцца ад звыклай зацяжкі.
Кожны дзень без цыгарэт памяншае рызыку многіх страшных захворванняў. Праходзіць «кашаль курца», задышка, ачышчаецца сістэма кровазвароту. З’яўляецца шматграннасць успрымання — вяртаецца вастрыня пахаў, смакавая адчувальнасць. Фінансавы бок таксама прысутнічае ў гэтым радасным моманце, бо збаўленне ад тытунёвай залежнасці — штодзённая эканомія сямейнага бюджэту.
Звярнуўшыся па дапамогу, можна даць сабе шанц вярнуць здароўе, пакінуць «зону рызыкі». Будзе гэта нікаціназамяшчальная тэрапія пад назіраннем урача ці толькі псіхатэрапеўтычная падтрымка — вырашыць спецыяліст, які дапаможа адмовіцца ад курэння.
Такую дапамогу можна атрымаць
і ў паліклініцы Жабінкаўскай ЦРБ, калі звярнуцца да ўрача псіхіятра-нарколага ў кабінет №36 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00, акрамя выхадных.
Тэлефон для даведак: 60811.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top