Для чаго часцей неабходна экспертыза

Для чаго часцей неабходна экспертыза

Алименты

На жыццёвым шляху любога чалавека можа ўзнікнуць неабходнасць ДНК-экспертызы. Часцей гэта прызнанне бацькоўства, мацярынства ці кроўнага сваяцтва. Прычыны могуць быць розныя: ад раздзелу спадчыны да жадання пазбавіцца сумненняў, якія “шкрабечуць у душы”. Але ў большасці выпадкаў менавіта пытанне аб выплаце аліментаў прымушае грамадзян звярнуцца па такі від экспертызы ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Генетыку не абманеш! Гісторыі сем’яў, якія звяртаюцца ў аддзел судова-біялагічных і судова-генетычных экспертыз па прызнанне бацькоўства, мноства. Нехта, калі атрымае вынік, выходзіць з палёгкаю ў душы і ціхенька, радасна гаворыць: “Ён мой, мой сын!”. Нехта са слязамі на вачах некалькі разоў перачытвае заключэнне і паверыць не можа: “Бацькоўства выключана на 100 працэнтаў”.

Сустракаліся ў практыцы выпадкі (не адзінкавыя), калі “ўпэўненыя” ў сваёй праўдзівасці мужчыны, пасля атрымання вынікаў экспертызы, не жадаючы прызнаваць сваё дзіця, што і пацвердзіў ДНК-тэст, рабілі паўторную экспертызу — “а вось, памылка!”. Але памылкі быць не можа! Пры ўстанаўленні бацькоўства па ДНК верагоднасць складае 99,99 працэнтаў.

Што трэба для вызначэння бацькоўства? Экспертыза высвятлення бацькоўства ў Брэсцкай вобласці праводзіцца толькі ў абласным цэнтры — як паводле рашэння суда (для спагнання аліментаў), так і пажаданні саміх грамадзян на платнай аснове. Для правядзення яе неабходны генетычны матэрыял — дзіцяці, маці і мяркуемага біялагічнага бацькі. Часцей за ўсё такім матэрыялам выступае кроў, сліна ці букальны саскоб (са слізістай шчакі).

Да слова. Кошт генетычнай экспертызы ў Брэсце складае ад 2350000 рублёў (сума залежыць ад колькасці ўдзельнікаў яе). Сёлета такой магчымасцю ўжо скарысталіся 220 сем’яў Брэсцкага рэгіёна.

Дзяніс САКАДЫН, начальнік аддзела падпалкоўнік міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top