Адзначылі сваё прафесійнае свята

Адзначылі сваё прафесійнае свята

IMG_5240

29 кастрычніка супрацоўнікі Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь адзначылі 63-ю гадавіну з дня ўтварэння службы. З гэтай нагоды ў будынку аддзела аховы адбыўся ўрачысты сход. Яго адкрыў начальнік Жабінкаўскага аддзела аховы капітан міліцыі Сяргей Ханін. Сяргей Аляксандравіч павіншаваў калектыў з прафесійным святам і пажадаў далейшых поспехаў у працы і асабістым жыцці.
На мерапрыемстве прысутнічаў ганаровы госць — старшыня раённага савета ветэранаў органаў унутраных спраў падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Шубскі. Ён успомніў гісторыю фарміравання Жабінкаўскага аддзела аховы, сваю працу ў ім. Як ветэран службы, Мікалай Дзям’янавіч быў адзначаны граматай Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
За прафесіяналізм, ініцыятыўнасць шэрагу супрацоўнікам Жабінкаўскага аддзела аховы была аб’яўлена падзяка: ад Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь міліцыянеру-кінолагу групы затрымання ўзвода міліцыі старшаму сяржанту Раману Баранчуку, а міліцыянеру-вадзіцелю групы затрымання ўзвода міліцыі старшыні Юрыю Кашалюку, міліцыянеру-кінолагу ўзвода міліцыі старшаму сяржанту Дзмітрыю Барушку, міліцыянеру групы затрымання ўзвода міліцыі старшаму прапаршчыку Уладзіславу Смактуновічу, памочніку камандзіра ўзвода міліцыі прапаршчыку Сяргею Якаўчуку, загадчыку гаспадарчай групы тылавага забеспячэння Мікалаю Паплаўскаму, бухгалтару фінансавай службы Тамары Якімавец і начальніку аховы ўчастка Мікалаю Галавейку — ад Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Юлія ВОЛК, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
На здымку: С.А. Ханін уручае ўзнагароду
М.Д. Шубскаму.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top