Марыш пра Скандынавію праяві творчасць

Марыш пра Скандынавію праяві творчасць

vQu3pMJVPLWc6poPGUgvW8vNpTiVDYyY

Міжнародны фонд падтрымкі дзікай прыроды “Чырвоны бор” запрашае як штатных журналістаў, так і фрылансераў паўдзельнічаць у конкурсе работ “Самая незвычайная крыніца рэгіёна”.

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта “Жывая вада” пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і інфармацыі. Мэта яго — вярнуць паважлівыя адносіны беларусаў да крыніц, паказаць іх гістарычнае, лячэбнае і турыстычнае значэнне. З прыцягненнем грамадскасці і камерцыйных кампаній плануецца ачысціць і ўзнавіць іх, уключыць найбольш цікавыя ў турыстычныя маршруты.
На конкурс неабходна напісаць матэрыял пра самую незвычайную крыніцу на тэрыторыі раёна ці пра іншую вядомую ці забытую; расказаць пра яе гісторыю ці звязаныя з ёй легенды, аб уласцівасцях вады, магчыма, аб праблемах, а таксама аб тым, якім бачыцца вам гэтае месца пасля правядзення аднаўленчых работ. Публікацыі павінны быць размешчаны на старонках любога друкаванага выдання, на сайце, а відэа- ці радыёсюжэты неабходна закачаць на файлабменнік ці youtube.by і таксама прыслаць спасылку на электронны адрас фонду.
У лісце неабходна пазначыць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, горад, нумар тэлефона, занятак, фотаздымак; месца знаходжання крыніцы (GPS-каардынаты, бліжэйшы населены пункт, арыенціры).
Пераможцаў назаве журы. Аўтары пяці лепшых работ атрымаюць магчымасць пабываць у прыродным комплексе “Чырвоны бор”, паглядзець на аднаўленне крыніцы “Серабранка”, адпачыць у гасцініцы “Ізубрыца”.
Галоўны прыз — творчая камандзіроўка ў адну са Скандынаўскіх краін з кампаніяй “Лацінсэрвіс-2000”.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да менеджара праекта “Жывая вада” Марыі Лаўскай па тэлефонах: (8029)123-20-41 і (8017)203-12-77.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top