Свята-Пакроўскаму храму ў г.Жабінка — 130 гадоў

Свята-Пакроўскаму храму ў г.Жабінка — 130 гадоў

IMG_6543

 “Царкоўны карабель працягвае свой шлях”

1(14) лістапада 1885 года, у дзень памяці бессярэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна ў сяле Мышчыцы, што знаходзіцца сёння ў гарадскіх межах, было здзейснена асвячэнне храма, які адкрыў новую старонку ў шматвекавой гісторыі праваслаўя ў жабінкаўскім краі.

Як нараджаўся храм

За дымкай стагоддзяў губляецца час узнікнення ў гэтых мясцінах першага праваслаўнага храма. З судовых кніг Вялікага Княства Літоўскага можна пачарпнуць толькі ўрывачныя звесткі, якія праліваюць святло на гістарычнае мінулае Свята-Пакроўскага храма.
Першая згадка пра яго адносіцца да ХVІ стагоддзя, калі царква была вядома пад імем Непакойчыцкай, або Мышчыцкай — па назве маёнтка і паселішча, на тэрыторыі якіх знаходзілася. Уласнікі навакольных земляў і “люд тутэйшы”, як маглі, клапаціліся пра дабрабыт “свайго Дома Божага”. Так, вясной 1724 года памешчык Ян Непакойчыцкі і яго жонка Маргарыта падаравалі святару Фаме Сідароўскаму надзелы ў сяле Мышчыцы і суседніх Курпічах. Зроблена гэта, як сведчылі старажытныя акты, “па прычыне страты фундуша ў неспакойныя часы”. А пазнейшыя землеўладальнікі ўсклалі на іерэя Іакава Асінскага абавязак “двойчы на тыдзень служыць Літургію ў памяць паноў Непакойчыцкіх”. За гэта айцец Фама і наступныя за ім настаяцелі атрымлівалі права “варыць на хатнія патрэбы піва” ды “браць на свечкі, віно і просвіры гандлёвую траціну з кірмашоў”, што ладзіліся ля царквы. (Адсюль, дарэчы, і бярэ пачатак даўняя традыцыя штогод праводзіць у Жабінцы Пакроўскія кірмашы).
Аднак за доўгі свой век храм паступова трухлеў, яго стары драўляны будынак літаральна разбураўся на вачах. Гэты факт у 1874 годзе засведчыла камісія на чале з чаравачыцкім дабрачынным Феафанам Паўловічам. Высновы былі несуцяшальныя: “выгляду праваслаўнага храма не адпавядае, ні часовым рамонтам, ні капітальнай перабудовай Мышчыцкая царква ў належны стан і парадак прыведзена быць не можа”. Стварылі царкоўна-прыходскае папячыцельства на чале з настаяцелем Андрэем Міжэўскім, у ягоны склад ўвайшлі паважаныя ўсімі сяляне Данііл Герасімук, Аляксандр Сыч, Дзіянісій Трус, Пётр Пархямук, Фёдар Варабей і Філіп Чыжэвіч. Прыхаджане пастанавілі: цягам чатырох гадоў выдаткоўваць на будоўлю новага каменнага храма па 5 рублёў з двара і забяспечваць “дастаўку мясцовага матэрыялу і чорныя работы”. Звыш таго царкоўны стараста Павел Муха ахвяраваў вельмі значную на тыя часы суму ў 200 рублёў.
Прыкметныя зрухі ў справе адбываліся ў 1882 годзе. Прыхаджане, якім не хапала сродкаў на здзяйсненне сваёй задумкі, былі вымушаны адмовіцца ад пабудовы каменнага храма і звярнуцца да кіраўніцтва Гродзенскай губерні з просьбай аказаць грашовую дапамогу. У сакавіку на пасяджэнні Літоўскай духоўнай кансісторыі архіепіскап Літоўскі і Віленскі Аляксандр зацвердзіў складзеныя архітэктарам Херсонскім план і каштарыс (у 7120 рублёў) на будаўніцтва драўлянага храма ў Мышчыцах.
У маі 1884 года свяшчэннік Андрэй Міжэўскі паведамляў уладам, што “работы па будаўніцтве новай драўлянай царквы… пачаліся з 20 красавіка гэтага 1884 года пад назіраннем архітэктара Херсонскага і на гэты час зроблены каменны фундамент Царквы і пачалася рубка сценаў”. Узвядзенне будынка значна перавысіла суму, што планавалася першапачаткова, і каштавала 8700 рублёў, большую частку якіх сабралі самі прыхаджане. Спатрэбілася больш за год інтэнсіўных работ, каб храм паўстаў ва ўсёй сваёй прыгажосці.
1 лістапада 1885 года ў Мышчыцах назіраўся вялікі збор народу з мясцовых і суседніх прыходаў. Гукі царкоўных званоў абвясцілі: даўняя мара тутэйшых жыхароў здзейснілася. У гэты ўрачысты дзень чаравачыцкі дабрачынны Павел Міхалоўскі “ў саслужэнні 8 і ў садзейнічанні ў хрэсным ходзе 15 свяшчэннікаў і дыякана” правёў чын асвячэння новай прыходскай царквы. Пры гэтым былі прамоўлены тры пропаведзі. На клірасах спявалі два хары — з псаломшчыкаў і вучняў мясцовага Мышчыцка-Пакроўскага народнага вучылішча. Многія вернікі прынеслі свае дары роднаму храму.
Анатоль БЕНЗЯРУК, гісторык.

Современная жизнь

Много было сделано добрых дел людьми, сплотившимися вокруг храма, который пережил две разрушительные войны, видел жестокие гонения на веру Христову на родной земле. Житейское море бушевало, но этот корабль шел, успокаивая волны человеческой злобы и ненависти, собирая всех, кто искал спасение в вере.

В разное время в храме совершали свое священническое служение: иереи Георгий Бондарук (1923-1924 гг.), Стефан Шамардин (1925-1928 гг.), Иоанн Чувардинский (1930-1933 гг.). В 1933 году в храме служили иереи: Лука Курилович, Владимир Любич, Леонид Дружиловский, Тимофей Дюков. Протоиерей Владимир Философов возглавил приход между 1933 и 1939 годами, протоиерей Петр Котар — с 1939 по 1948 год, его сменил сын — протоиерей Владимир Котар, настоятельствовавший в 1948-1958 годах, далее в течение 37 лет приход возглавлял протоиерей Николай Черкасевич (1958-1995 гг.).

Конец прошлого век совпал с переменами в общественно-политической жизни государства. Церковь получила возможность свободно и открыто нести свет Христовой веры людям.
В 1990 году в связи с образованием Брестской епархии в границах Жабинковского района было образовано благочиние, состоявшее из 7 приходов с центром в Жабинке.
После смерти отца Николая Черкасевича приход на протяжении 10 лет (с 1996 по 2006 год) возглавлял протоиерей Стефан Гапанюк. В 2006 году Преосвященный Иоанн, епископ Брестский и Кобринский, назначил на должность настоятеля Свято-Покровского храма меня с поручением организации общины и строительства еще одного храма в городе. С 2012 года было поручено возглавить Жабинковское благочиние, в состав которого сегодня входят 14 приходов, где несут свое пастырское служение 11 священнослужителей. В связи с расширением деятельности в разных сферах общественной жизни в 2012 году в приход назначается еще один священник — Андрей Петрусевич.
В настоящее время в состав прихода входят следующие населенные пункты:
г. Жабинка, деревни Стеброво, Новосады, Салейки, Саки, Соколово, Рудка, Селище. Организованы и совершают свое служение сестричество “В честь иконы Покрова Пресвятой Богородицы” (с 2004 г.), воскресная школа для детей (с 2003 г.), церковно-приходской хор и молодежное братство в честь святителя Кирилла Туровского (с 2007 г.), школа православия “За советом к батюшке” (с 2009 г.), детско-юношеский хор “Покров” (с 2013 г.), группа флористов и клуб православного общения “Вера и жизнь” (с 2014 г.). Два года назад открыт приходской интернет-сайт http://pokrov-church.by.
На протяжении пяти лет приход принимал активное участие в строительстве храма в честь пророка Илии в деревне Саки, разрушенного в 1964 году. 20 октября 2012 года новая церковь была освящена Преосвященным Иоанном, епископом Брестским и Кобринским для совершения в ней богослужений. С 2010 года община помогает строительству храма в честь святителя Кирилла Туровского, который уже украсил своей архитектурой город и свидетельствует о православной вере своих горожан.
Сегодня приход живет полноценной богослужебной жизнью, активно участвует в общественной жизни города, занимается социальной, благотворительной, миссионерской и просветительской деятельностью.
Сергий ПЕТРУСЕВИЧ, настоятель Свято-Покровского храма, благочинный церквей Жабинковского округа. 
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top